«Байкал» — безалкагольны моцнагазаваны танізавальны напой цёмна-карычневага колеру, які выпускаўся ў СССР з 1973 года. Асновай напою з'яўляецца вада, цукар, лімонная кіслата, вуглякіслы газ і арыгінальная кампазіцыя з натуральных эфірных алеяў і экстрактаў рэзкай травы.
Склад Смакавыя і танізавальныя ўласцівасці напою надаюць экстракты і араматызатары:
водна-спіртавы экстракт травы святаянніка і саладковага кораня экстракт элеўтэракока або леўзеі алей эфірны эўкаліптавы алей эфірны лімонны алей эфірны лаўра высакароднага алей эфірны піхтавы або ізаборнілацэтат лімонная кіслата.
Цікавыя факты Уладальнікам правоў на тэхналогію вырабу канцэнтрату гэтага напою і таварны знак з'яўляецца дзяржаўная ўстанова «Усерасійскі НДІ піваварнай, безалкагольнай і вінаробнай прамысловасці». Папулярнасць напою пацвярджаецца тым, што вядомыя кампаніі PepsiCo, ТАА «Dohler» і ЗАТ «Ост-Аква» набылі ліцэнзіі на яго выпуск.Афіцыйны сайт ГУ ВНИИ ПБ і ВП: Пра інстытут
Катэгорыя:Безалкагольныя напоі