Анры В’ётан (; , Верв’е — , Мустафа, Алжыр) — бельгійскі скрыпач, кампазітар і педагог. Вучань Ш. Берыо.
З пачатку 30-х гг. 19 ст. канцэртаваў у многіх краінах. У 1838 г. упершыню выступіў у Пецярбургу. У 1845—1852 гг. прыдворны саліст ў Пецярбургу, выкладаў і канцэртаваў. У 1871—1873 гг. прафесар Брусельскай кансерваторыі (яго вучань — Эжэн Ізаі). В’ётан — адзін з найбуйнейшых скрыпачоў рамантычнага кірунку. Для В’ётана характэрныя бліскучая віртуозная фактура, дэкаратыўная маляўнічасць. Найбольш значныя 7 канцэртаў для скрыпкі з аркестрам, якія аказалі ўплыў на развіццё гэтага жанру.
Катэгорыя:Кампазітары Бельгіі Катэгорыя:Скрыпачы Бельгіі