Ельскі — беларускае прозвішча, С. 142. Вядомыя носьбіты:

Род Ельскіх — вялікалітоўскі шляхецкі род гербу «Пелеш». Аляксандр Карлавіч Ельскі (1834—1916) — беларускі краязнавец, публіцыст, адзін з першых гісторыкаў беларускай літаратуры. Казімір Ельскі (1782—1867) — скульптар, архітэктар і мастак. Канстанцін Уладзіслававіч Ельскі (?—1799) — харунжы пяцігорскі, пасол на Чатырохгадовы сойм. Канстанцін Міхайлавіч Ельскі (1837—1896) — навуковец, біёлаг, географ, геолаг, падарожнік. Караль Ельскі (1749—1824) — вялікалітоўскі скульптар і мастак. Караль Ельскі (1789—1857) — кампазітар, доктар медыцыны. (?—1666) — маршалак пінскі. Людвік Ельскі (1785—1843) — ваенны дзеяч, фінансіст. Міхал Францішкавіч Ельскі (1789–1850) — бацька падарожніка і біёлага Канстанціна Ельскага. Міхал Ксаверы Зыгмунт Ельскі (1831—1904) — кампазітар, музычны пісьменнік і скрыпач. Станіслаў Ельскі (?—1829) — паручнік пяцігорскі, камісар скарбовы Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай. Уладзіслаў Ельскі (1700—1762) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч, староста пінскі. Уладзіслаў Францішкавіч Ельскі (?—?) — ротмістр нацыянальнай кавалерыі. Фларыян Ельскі (?—?) — канонік інфляндскі, віленскі. Францішак Ельскі (1738—1821) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, падстолі гродзенскі. Юзаф Ельскі (?—?) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, харунжы гродзенскі.

Гл. таксама Ельскі краязнаўчы музей Ельскі раён Ельскі ўніверсітэт