280px|thumb|справа|Эліпс (e = 1/2), парабала (e = 1) и гіпербала (e = 2) з агульнымі фокусам F і дырэктрысай. (|FP| = e |PP'|)
Эксцэнтрысітэт — лікавая характарыстыка канічнага сячэння, якая паказвае ступень яго адхілення ад акружнасці. Звычайна абазначаецца “” ці “”
Эксцэнтрысітэт не змяняецца пры рухах плоскасці і пераўтварэннях падобнасці.
Азначэнне Усе невыраджаныя канічныя сячэнні, акрамя акружнасці, можна апісаць наступным спосабам:
Выберам на плоскасці пункт F і прамую L і зададзім рэчаісны лік e > 0. Тады геаметрычнае месца пунктаў P, для якіх адносіна адлегласцей да пункта F і да прамой L раўняецца e, з'яўляецца канічным сячэннем. Гэта значыць, калі ёсць праекцыя на , то
Звязаныя азначэнні Кропка называецца фокусам канічнага сячэння. Прамая называецца дырэктрысай, лік — эксцэнтрысітэтам.
Уласцівасці У залежнасці ад эксцэнтрысітэту выдзяляюцца наступныя віды канічных сячэнняў: пры — гіпербала. пры — парабала. пры — эліпс. пры — акружнасць. Эксцэнтрысітэт эліпса можна выразіць праз дзель вялікай паўвосі () на малую ():
Для эліпса (або гіпербалы) эксцэнтрысітэт роўны адносіне адлегласці паміж фокусамі да большай (або, адпаведна, рэчаіснай) восі.
Літаратура А. В. Акопян, А. А. Заславский Геометрические свойства кривых второго порядка, — М.: МЦНМО, 2007. — 136с.
Катэгорыя:Канічныя сячэнні