Дзень Незалежнасці ЗША () — дзень падпісання Дэкларацыі незалежнасці ЗША ў 1776 годзе, якая абвяшчае незалежнасць ЗША ад Каралеўства Вялікабрытаніі; святкуецца ў Злучаных Штатах Амерыкі 4 ліпеня. Дзень незалежнасці лічыцца днём нараджэння Злучаных Штатаў як свабоднай і незалежнай краіны. Большасць амерыканцаў называюць гэтае свята проста «Чацвёртага ліпеня». Свята суправаджаецца феерверкамі, парадамі, барбекю, карнаваламі, кірмашамі, пікнікамі, канцэртамі, бейсбольнымі матчамі, сямейнымі сустрэчамі, зваротамі палітыкаў да народа і цырымоніямі, а таксама іншымі публічнымі і прыватнымі мерапрыемствамі, традыцыйнымі для Злучаных Штатаў. Дзень незалежнасці — гэта нацыянальнае свята ЗША.
Літаратура
Спасылкі
U.S. Independence Day a Civic and Social Event U.S. State Department, June 22, 2010 The Meaning of July Fourth for the Negro by Frederick Douglass
Катэгорыя:Гісторыя ЗША 1776 04 Катэгорыя:Святы 4 ліпеня