Белару́скі выдаве́цка-маста́цкі клуб «Паго́ня» ў Таронта — грамадска-культурная арганізацыя эмігрантаў з Беларусі. Заснаваны ў студзені 1967 года ініцыятыўнай групай беларусаў у Таронта (Канада). Мае адкрытае членства. Сябрамі клуба з’яўляюцца эмігранты-суайчыннікі, а таксама прадстаўнікі Аўстраліі, Бельгіі, Вялікабрытаніі, ЗША, Канады, Францыі. Ставіць сабе за мэту распаўсюджанне беларускай культуры сярод сародзічаў, прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцей. Пры фінансавай падтрымцы клуба выходзяць кнігі на беларускай і англійскай мовах, пласцінкі з беларускімі песнямі і музыкай, выкананы насценныя гербы, нагрудныя сярэбраныя і залатыя значкі з выявай «Пагоні». Выдае бібліяграфічныя каталогі і рассылае іх па універсітэтах, удзельнічае ў выстаўках, арганізоўвае навагоднія латарэі.

Гл. таксама Беларусы Канады Згуртаванне беларусаў Канады

Літаратура А. С. Ляднёва. Беларускі выдавецка-мастацкі клуб «Пагоня» // . — С. 438. Ляднёва, А. С. Беларускі выдавецка-мастацкі клуб «Пагоня» / А. С. Ляднёва // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 1: А—Беліца. — Мн.: БелЭн, 1993. — 495 с. — С. 425. — ISBN 5-85700-074-2.

Катэгорыя:Арганізацыі беларусаў Канады Катэгорыя:Арганізацыі Таронта Катэгорыя:З’явіліся ў 1967 годзе