Віктар Францавіч Гайдукевіч (12 (25). 11.1904, Пецярбург — , Керч) — савецкі археолаг, спецыяліст па антычнай археалогіі Паўночнага Прычарнамор’я, доктар гістарычных навук (1950). Прафесар (1953) Ленінградскага ўніверсітэта.

Удзельнічаў у раскопках Фанагорыі, Тырытакі, Мірмекія, Ілурата, Кіта, Херсанеса, з 1934 узначальваў Баспорскую экспедыцыю. Асноўныя працы прысвечаны эканамічнай гісторыі Баспорскай дзяржавы.

Біяграфія Нарадзіўся 12 (25) лістапада 1904 года ў Пецярбургу ў сям’і Франца Іосіфавіча Гайдукевіча, які паходзіў з Віленскай губерні, і Марыі Іванаўны Гайдукевіч (Сапароўскай), якая паходзіла з Ковенскай губерні. У Санкт-Пецярбург бацька пераехаў у канцы XIX ст.

Памёр 9 кастрычніка 1966 года ў Керчы.

Навуковыя працы Античные керамические обжигательные печи (По раскопкам в Керчи и Фанагории в 1929—1931 гг.) // Известия ГАИМК. 1934. Вып. 80. Строительные керамические материалы Боспора. Боспорские черепицы. Известия ГАИМК. 1934а. Вып. 104. Академик Сергей Александрович Жебелев как исследователь Северного Причерноморья // СА. 1941. Т. VII. Боспорское царство. Л.-М., 1949. Мнимая базилика Лаврентия-Леонтия // МИА. 1953. № 34. Мирмекий. Советские раскопки в 1956 г. Варшава, 1959. О скифском восстании на Боспоре в конце II в. до н. э. // Античное общество. М., 1968. К дискуссии о восстании Савмака // Античная история и культура Средиземноморья и Причерноморья. Л., 1968а. Раскопки Северной и Западной частей Мирмекия в 1934 г.//МИА. 1941. № 4. (в соавторстве)

Катэгорыя:Выпускнікі факультэта грамадскіх навук СПбДУ Катэгорыя:Археолагі Расіі Катэгорыя:Антыказнаўцы СССР Катэгорыя:Археолагі СССР Катэгорыя:Антыказнаўцы Расіі Катэгорыя:Дактары гістарычных навук Катэгорыя:Выкладчыкі СПбДУ Катэгорыя:Пахаваныя на Серафімаўскіх могілках