Ромула Гальегас (, , Каракас — , там жа) — прэзідэнт Венесуэлы ў 1948 годзе, пісьменнік, журналіст.

Біяграфія Адзін з заснавальнікаў палітычнай партыі «Дэмакратычнае дзеянне». Пры Вісэнтэ Гомесе займаў пасаду сенатара, але неўзабаве пакінуў яе і эміграваў у Іспанію. У 1935 годзе вярнуўся на радзіму, займаў пасаду міністра асветы, а затым у лютым 1948 пасля звяржэння Ромула Бетанкура стаў прэзідэнтам. У лістападзе таго ж года Гальегас быў скінуты міністрам абароны Дэльгада Чальба і эміграваў у Мексіку.

Найбольш вядомыя раманы «Канайма» «Свавольны раб» «Донна Барбара» (1929, экранізаваны ў 1943, 1975, стаў асновай некалькіх тэленавел, перакладзены на шматлікія мовы свету) «Зямля пад нагамі».

Катэгорыя:Пісьменнікі Венесуэлы Катэгорыя:Прэзідэнты Венесуэлы