Дно () — горад (з 1925) у Пскоўскай вобласці (Расіі) на Шалонскай нізіне, за 113 км ад Пскова. Чыгуначная станцыя. Прадпрыемствы чыгункі, ільноперапрацоўчы завод, завод металаканструкцый.
Гісторыя Упершыню вёскі Дно Вялікае і Донца Меншае Шалонскай пяціны Наўгародскай рэспублікі згадваюцца ў пісцовых кнігах у пачатку XV стагоддзя.
З сярэдзіны XVI стагоддзя вёска Донца Меншае ўжо нідзе не згадваецца, існуюць дзве версіі — ці яна запусцела пасля эпідэміі чумы, якая лютавала ў 1550 годзе, ці злучылася з Дном Вялікім. У 1576 годзе ў вёсцы налічвалася 33 двары, з якіх 14 сялянскіх і 11 — рамесных. Згодна з дакументамі, вёскай валодаў буйны памешчык Апанас Бельскі, сваяк Малюты Скуратава. У XVIII стагоддзі ў шматлікіх дакументах згадваецца і пад назовам Доншчына.
Да канца XIX стагоддзі Дно (або Доншчына) стала вялікім сялом (каля шасцісот жыхароў).
Насельніцтва
Вядомыя асобы
Амельянюк У. С. — адзін з кіраўнікоў антыфашысцкага падполля ў Мінску.
Зноскі
Спасылкі
Катэгорыя:Гарады Пскоўскай вобласці Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1897 годзе