250px|thumb|Рымская правінцыя Белгіка каля 120 года. Бе́лгіка () — рымская правінцыя, утвораная ў 16 да н.э. у вобласці рассялення кельцкага племя белгаў. Пры імператары Дыяклетыяне (284—305) падзелена на дзве правінцыі: Белгіка I і Белгіка II. У V стагоддзі заваявана франкамі.
Пасля заваявання Белгікі франкамі яна была заселена гэтымі германскімі плямёнамі, а таксама часткова фрызамі і саксамі, якія ў значнай ступені германізавалі ранейшае белга-рымскае насельніцтва Паўночнай Белгікі (якое пасля стала складовай часткай фламандскай народнасці); германізацыя белга-рымскага насельніцтва Паўднёвай Белгікі была малаважнай (тут пазней склалася валонская народнасць).
Гл. таксама Галія Leo Belgicus
Катэгорыя:Правінцыі Рымскай імперыі Катэгорыя:Правінцыі рымскай Галіі Катэгорыя:Гісторыя Бельгіі Катэгорыя:Гісторыя Нідэрландаў