Істменаўская школа музыкі () — адна з вядучых амерыканскіх кансерваторый, структурнае падраздзяленне Рочэстэрскага ўніверсітэта. Размешчана ў горадзе Рочэстэр, штат Нью-Ёрк. Заснавана ў 1921 годзе па ініцыятыве і на сродкі вынаходніка і прадпрымальніка Джорджа Істмена і носіць яго імя. У аснову Істменаўскай школы лягла прыватная музычная школа DKG, якая працавала ў Рочэстэры з 1912 года пад кіраўніцтвам піяніста Альфрэда Клінгенберга, дырыжора Германа Досенбаха і хормайстра Оскара Гарысена.
У наш час у Істменаўскай школе навучаецца каля 900 студэнтаў, з якіх прыкладна чвэрць — замежнікі.
Дырэктары школы Альфрэд Клінгенберг (1921—1923) Говард Хансан (1924—1964) Уолтэр Хендл (1964—1972) Роберт Фрымен (1973—1996) Джэймс Андэркофлер (1996—2006) Дуглас Лоўры (з 2007 года)
Вядомыя выкладчыкі Леанарда Дэ Ларэнца Фрэдэрык Ламанд Рубен Мамулян Джозеф Марыяна Верн Рэйнальдс Уладзімір Розінг Крысціян Сіндзінг
Вядомыя выпускнікі Ален Візуці (трубач) Дамінік Арджэнта (кампазітар) Фрэдэрык Фенел (дырыжор) Рэнэ Флемінг (спявачка) Сяаян Е (кампазітар) Марыя Шнейдэр (кампазітар, кіраўнік аркестра) Стыў Гэд (барабаншчык)
Спасылкі
Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Кансерваторыі паводле алфавіта Катэгорыя:Кансерваторыі ЗША Катэгорыя:Рочэстэр (Нью-Ёрк)