Ігар Усеваладавіч Чаквін (,  — Памёр антраполаг Ігар Чаквін // «Наша ніва» 26.04.2012, ) — беларускі гісторык, этнолаг, антраполаг. Доктар гістарычных навук (1995), дацэнт (2010). Лаўрэат прэміі «За духоўнае адраджэнне» (2008).

Біяграфія Скончыў у 1977 годзе гістарычны факультэт БДУ, у 1980 годзе — аспірантуру Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР. У 1981 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Праблема паходжання беларускай народнасці: гістарыяграфія і досвед вывучэння працэсу этнічнага фарміравання».

З 1983 года працаваў старшым, а з 1996 года вядучым навуковым супрацоўнікам Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі.

У 1995 годзе абараніў доктарскую дысертацыю па тэме «Этнічная гісторыя беларусаў эпохі феадалізму (XIV — першая палова XVII ст.)».

Дзейнасць

Даследаваў праблемы этнагенезу беларусаў, этнічную гісторыю беларусаў і іншых этнічных супольнасцей Беларусі эпохі феадалізму, этнасацыяльныя працэсы ў Беларусі. Адзін з аўтараў кніг «Праблемы сучаснай антралалогіі» (1983), «Этнаграфія беларусаў: гістарыяграфія, этнагенез, этнічная гісторыя» (1985), «Спадчына Скарыны» (1989), «Скарына і яго эпоха» (1990), «Сям’я і сямейны побыт беларусаў» (1990), «Грамадскі побыт і духоўная культура гарадскога насельніцтва Беларусі» (1990) і іншыя.

Узнагароды Лаўрэат прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» (2008, за ўдзел у напісанні 10-томнага выдання «Беларусы»).

Бібліяграфія Избранное: теоретические и историографические статьи по этногенезу, этническим и этнокультурным процессам, конфессиональной истории белорусов. Минск, 2014. Удзел у калектыўных працах Нарысы гісторыі культуры Беларусі: у 4 т. Т. 1: Культура сацыяльнай эліты XIV — пачатку XX ст. Мінск, 2013. Кто живет в Беларуси. Минск, 2012. Этнокультурные процессы Восточного Полесья в прошлом и настоящем. Минск, 2010. Беларусы: сучасныя этнакультурныя працэсы. Мінск, 2009. Этналогія Беларусі: традыцыйная культура насельніцтва ў гістарычнай перспектыве: вучэбна-метадычны дапаможнік. Мінск, 2009. Беларусы: у 11 т. Т. 10: Славянскія этнакультурныя традыцыі. Мінск, 2007. Беларусы: Вытокі і этнічнае развіццё. Т. 4. Мінск, 2001. Этноконфессиональные процессы в Беларуси и формирование патриотизма. Минск, 2004. Handbuch der Geschichte Weißrusslands. Göttingen, 2001. Беларусь на мяжы тысячагоддзяў. Мінск, 2000. Гісторыя сялянства Беларусі: у 3 т. Т 1: Гісторыя сялянства Беларусі ад старажытнасці да 1861 г. Мінск, 1997. Белорусы. Москва, 1998. Грамадскі быт і культура сельскага насельніцтва Беларусі. Мінск, 1993. Белорусско-польские культурные связи. Минск, 1991. Сям’я і сямейны быт беларусаў. Мінск, 1990. Грамадскі быт і культура гарадскога насельніцтва Беларусі. Мінск, 1990 . Скарына і яго эпоха. Мінск, 1990. Спадчына Скарыны. Мінск, 1989 . Этнаграфія Беларусі: энцыклапедыя. Мінск, 1989. Этнаграфія беларусаў: гістарыяграфія, этнагенез, этнічная гісторыя. Мінск, 1985. Праблемы сучаснай антрапалогіі. Мінск, 1983. Праблемы этнагенезу беларусаў у працах славянскіх вучоных. Мінск, 1982.

Літаратура

Гурко А. В., Ракова Л. В. Творческое наследие Игоря Всеволодовича Чаквина // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя гуманітарных навук, № 4 /2012. — С. 90—96.

Спасылкі

Катэгорыя:Гісторыкі СССР Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Антраполагі СССР Катэгорыя:Антраполагі Беларусі Катэгорыя:Этнолагі СССР Катэгорыя:Этнолагі Беларусі Катэгорыя:Фалькларысты СССР Катэгорыя:Фалькларысты Беларусі Катэгорыя:Даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага