Гірамагнітныя адносіны (магнітамеханічныя адносіны) — адносіны дыпольнага магнітнага моманту элементарнай часціцы (ці сістэмы элементарных часціц) да яе механічнага моманту.

У сістэме СІ адзінкай вымярэння гірамагнітных адносін з'яўляецца с·А·кг−1 = с−1·Тл−1. Часта маецца на ўвазе, што гірамагнітныя адносіны вымяраюцца ў адзінках q/2mc, дзе c — скорасць святла, q і m — зарад і маса часціцы, адпаведна. У гэтым выпадку яно выражаецца безразмернай велічынёй.

Для розных станаў атамнай сістэмы гірамагнітныя адносіны вызначаюцца формулай:

дзе g — множнік Ландэ, γ0 — адзінка гірамагнітных адносін:

дзе e — элементарны зарад, me — маса электрона, c — скорасць святла.

У выпадку ядраў, за адзінку гірамагнітных адносін прымаюць велічыню:

дзе mp — маса пратона.

Паводле класічнай тэорыі, гірамагнітныя адносіны з'яўляюцца каэфіцыентам прапарцыянальнасці паміж вуглавой скорасцю прэцэсіі магнітнага моманту, змешчанага ў знешняе магнітнае поле, і вектарам магнітнай індукцыі.

У квантавай тэорыі гірамагнітнымі адносінамі вызначаецца велічыня расшчаплення ўзроўняў у эфекце Зеемана.

Гл. таксама Эфект Лармора Магнетон Бора Ядзерны магнетон Спін Фундаментальныя фізічныя пастаянныя Множнік Ландэ

Спасылкі Магнітамеханічныя адносіны // ВСЭ Прэцэсія магнітнага моманту. Гірамагнітныя адносіны. Магнітны рэзананс. Tutornet.

Катэгорыя:Фізіка элементарных часціц Катэгорыя:Фізічныя велічыні