Барыс Адамавіч Булат (,  — , ) — камандзір партызанскай брыгады «Уперад» Баранавіцкай і Мінскай абласцей Беларусі. Герой Савецкага Саюза (1944).

Біяграфія

Раннія гады Барыс Адамавіч Булат нарадзіўся 12 ліпеня 1912 года ў г. Тула ў сям’і рускага рабочага. Скончыў 8 класаў школы № 1 Зарэчанскага раёна, Булат працаваў манцёрам-тэлеграфістам. У 1933 годзе ўступіў у шэрагі Чырвонай Арміі. У 1936 годзе Булат скончыў Аб’яднаную ваенную школу імя УЦВК РСФСР і часта стаяў у ганаровай варце на Краснай плошчы каля Маўзалея. У 1940 годзе Булат скончыў Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзэ і быў накіраваны для праходжання службы ў Беларускую ваенную акругу.

Удзел у Вялікай Айчыннай вайне На момант пачатку Вялікай Айчыннай вайны Барыс Адамавіч Булат знаходзіўся пад горадам Беластокам. На пяты дзень баявых дзеянняў Булат быў цяжка паранены, страціўшы кісць правай рукі і трапіў у палон. Неўзабаве Булату з двума іншымі ваеннапалоннымі ўдалося збегчы з лагера, і ўцекачы вырашылі ўтрох пачаць партызанскія дзеянні.

Для першай дыверсіі група выкарыстала знойдзеныя снарады ад 45-мм арудзія. Вырабіўшы самаробныя міны, Булат з таварышамі заклалі іх пад масток каля вёскі Азярніца, пусціўшы пад адхон паравоз. Да канца 1941 года група здзяйсняла невялікія дыверсіі і налёты на асобныя дробныя групы фашыстаў, а ў пачатку 1942 года да партызанаў далучыліся мясцовыя жыхары, гатовыя змагацца з немцамі. Камандзірам створанага ў Ліпічанскай пушчы партызанскага атрада абралі Булата.

Атрад Булата рэгулярна праводзіў дыверсіі, здзяйсняў налёты і ўступаў у баі з карнымі атрадамі. У канцы лістапада 1942 года карнікі вялікімі сіламі сталі прачэсваць Ліпічанскую пушчу, дзе хаваліся партызаны. Атрад Булата быў адціснуты да зліцця рэк Нёмана і Шчары, і камандзір вырашыў ісці на прарыў у бок Дубароўскага лесу. Было абрана найменш чаканае месца прарыву: праз занятую штабам суперніка вёску Руда Яварская. Партызаны здолелі разграміць штаб і напалі на калону праціўніка, якая накіроўвалася на начлег у вёску Дзераўная.

У снежні 1942 года асабісты склад атрада Булата вырас у брыгаду, насчитывавщую больш за 500 чалавек. У распараджэнні брыгады знаходзіліся некалькі 45-міліметровых гармат і 122-міліметровая гаўбіца.

Увесну 1943-года, дзякуючы скаардынаваным з іншымі партызанскімі злучэннямі дзеянням, атрад Булата прыняў удзел у «рэйкавай вайне» — партызаны ўзрывалі чыгуначныя шляхі на розных участках, пазбаўляючы нямецкія войскі транспартных артэрый. 20 жніўня 1943 года партызанамі была прадпрынятая масавая дыверсійная акцыя, у выніку якой было знішчана вялікая колькасць шляхоў.

У канцы 1943 года Булата адклікалі ў Баранавіцкі абкам партыі і прызначылі начальнікам аператыўнага аддзела абласнога цэнтра. Неўзабаве Булат быў адпраўлены ў Налібоцкую пушчу для арганізацыі разрозненых атрадаў у брыгаду. У выніку была сфарміравана партызанская брыгада пад назвай «Уперад», якая паспяхова ажыццяўляла напады на нямецкія гарнізоны і праводзіла дыверсіі.

У 1944 годзе Барыс Адамавіч Булат атрымаў раненне ў баі і быў эвакуіраваны ў Маскву. У тым жа годзе Барыс Адамовіч звольніўся ў запас.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 жніўня 1944 года за ўзорнае выкананне заданняў камандавання ў барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у тыле праціўніка і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм Барысу Адамавічу Булату было прысвоена званне героя Савецкага Саюза з уручэннем Ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка».

Пасля вайны У перыяд з канца 1944 па 1946 гады Барыс Адамавіч Булат працаваў намеснікам старшыні Мінскага гарсавета, а ў 1947 годзе стаў дырэктарам велазавода. У 1956 годзе Булат скончыў Вышэйшую школу харчовай прамысловасці і з 1951 па 1973 годы працаваў дырэктарам кандытарскай фабрыкі «Камунарка».

27 сакавіка 1984 года Барыс Адамавіч Булат сканаў. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.

Памяць Імем Барыса Адамавіча Булата названы вуліцы ў Лідзе і Дзятлаве. Ганаровы грамадзянін Ліды.

Спасылкі

Булат Борис Адамович // Праект «Партизаны Беларуси»

Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Камандзіры партызанскіх злучэнняў, брыгад і атрадаў у гады Вялікай Айчыннай вайны