Ҁ, ҁ (коппа) — архаічны кірылічны знак, які наўрад ці варта лічыць літарай. Выкарыстоўваўся ў стараславянскам пісьменстве выключна ў якасці лікавага знака 90, што ў дакладнасці паўтарала сярэднявечную грэчаскую сістэму запісу лікаў: у якасці літары коппа (Ϙ) выйшла з ужытку да пачатку «класічнага» перыяду старажытнагрэчаскай літаратуры (а таму і не ўключаецца ў склад стандартнага 24-літарнага грэчаскага алфавіта), але дагэтуль захоўваецца ў якасці лікавага знака (з тым жа значэннем), бо традыцыйная алфавітная сістэма нумарацыі ў грэкаў не цалкам выцеснена арабскімі лічбамі: часам ею перадаюцца «нумары» кіраўнікоў, напрыклад Φίλιππος Β = Філіп II.
У глаголіцы літара-адпаведнік коппы адсутнічае.
У кірыліцы ж знак Ҁ даволі рана стаў успрымацца як графічны варыянт падобнай на яго літары Ч, так што ў царкоўнаславянскім пісьменстве лікавым знакам 90 стала гэтая літара.
Змешванне знака Ҁ і літары Ч можна ўгледзець і ў адваротным напрамку: так, шрыфты беларускага першадрукара Францыска Скарыны мелі характэрную коппаабразную літару Ч.
Назва «коппа» для кірылічнага знака Ҁ — умоўная, нядаўна ўведзеная па аналогіі з грэчаскаю. У цяперашніх падручніках і слоўніках стараславянскага алфавіту часам уключаецца ў спіс літар кірылічнай азбукі, як і ў Стараславянскім слоўніку М. 1994 табліца на стар 56-57 змешчана паміж О і П.
Катэгорыя:Літары кірыліцы