Гемэрытрын (ад  — кроў і  — чырвоны) — алігамерны жалезаўтрымальны бялок класа металапратэінаў, выяўлены ў крыві некаторых бесхрыбетных жывёл. Здольны зварачальна звязвацца з кіслародам, забяспечваючы яго перанос у тканкі. Гемэрытрын выкарыстоўваецца для транспарту кіслароду ў крыві плечаногіх, сіпункулід, прыяпулід, некаторых кольчатых чарвякоў (паліхет). Акрамя таго, гемэрытрын выяўлены ў метанатрофнай бактэрыі Methylococcus capsulatus. Міягемэрытрын — аналаг міяглабіну хрыбтовых, выяўляецца ў цягліцах некаторых марскіх бесхрыбетных.

Спасылкі 1HMD  — будова дэоксі-формы гемэрытрыну сіпункуліды Themiste dyscrita на PDB 1HMO  — будова аксігеніраванай формы гемэрытрыну Themiste dyscrita на PDB 2MHR  — будова азіда-мет-міягемэрытрыну Themiste zostericola на PDB IPR002063 — апісанне на InterPro

Катэгорыя:Бялкі крыві Катэгорыя:Транспартныя бялкі Катэгорыя:Металапратэіны