__NOTOC__ 8 красавіка — дзевяноста восьмы (дзевяноста дзевяты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
217: Рымскі імператар Каракала забіты ў паходзе супраць парфян на загад прэфекта прэтарыянскай гвардыі Макрына. 1525: Паводле дагавора, падпісанага ў Кракаве, Тэўтонскі ордэн быў секулярызаваны і ператвараўся ў Прускае герцагства, якое прызнала васальную залежнасць ад Польшчы. 1766: У ЗША запатэнтавана першая пажарная лесвіца. 1783: Выдадзены маніфест Екацярыны II аб далучэнні Крыма да Расіі. 1789: Вольфганг Амадэй Моцарт выправіўся ў падарожжа ў Паўночную Германію. 1966: Генеральным сакратаром ЦК КПСС абраны Леанід Брэжнеў. 1971: У Лондане адбыўся першы Сусветны цыганскі кангрэс. 1990: Амерыканскі тэлесерыял «Твін Пікс» упершыню выйшаў у эфір. 2018: У Японіі ўпершыню з Другой сусветнай вайны была адноўлена марская пяхота 2022: Ракетны ўдар нанесены па чыгуначным вакзале ў Краматорску, загінулі дзясяткі людзей. 2025: Аляксандр Авечкін пераўзышоў рэкорд Уэйна Грэцкі па колькасці закінутых шайб у рэгулярным сезоне НХЛ. 2026: Рашэнні аб выхадзе Малдовы з базавых дагавораў СНД былі адобраны прэзідэнтам краіны Маяй Санду і ўступілі ў сілу.
Нарадзіліся
563 да н.э.: Сідхартха Гаўтама, пасля пераўвасаблення Буда (пам. 15.2.483 да н.э.) 1250: Жан Трыстан Французскі, французскі прынц 1320: Педру I, кароль партугальскі 1793: Карл Людвіг Хенке, нямецкі астраном 1831: Джэймс Мэйс, брытанскі баксёр 1850: Уільям Генры Уэлч, амерыканскі бактэрыёлаг 1866: Фрыц Макензен, нямецкі мастак 1892: Мэры Пікфард, актрыса тэатра і кіно 1904: Джон Хікс, амерыканскі эканаміст, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы 1929: Жак Брэль, французскі спявак, акцёр 1932: Ёжэф Антал, венгерскі палітык (пам. 12.12.1993) 1938: Кофі Анан, генеральны сакратар ААН (1997—2006), лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (2001) 1950: Кшыштаф Мацяшэўскі, польскі і амерыканскі хімік 1951: Гейр Хордэ, ісландскі палітык 1957: Сармітэ Элэртэ, латвійскі дзяржаўны дзеяч 1968: Патрысія Аркет, амерыканская актрыса
Памерлі
217: Каракала, рымскі імператар 1196: Кнут I Эрыксан, кароль Швецыі 1364: Іаан II Добры, кароль французскі 1835: Вільгельм фон Гумбальт, нямецкі філосаф і грамадскі дзеяч 1848: Гаэтана Даніцэці, італьянскі кампазітар (нар. 1797) 1861: Эліша Оціс, вынаходнік бяспечнага ліфта 1936: Роберт Барані, аўстрыйскі отарыналарынголаг. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1914). 1937: Сяргей Клычкоў, рускі пісьменнік і паэт 1959: Леан Уладзіслаў Радзівіл, вайсковец, мецэнат, апошні ардынат нясвіжскі (нар. 22.12.1888) 1968: Эрнст Вільгельм Най, нямецкі мастак 1973: Пабла Пікаса, французскі мастак (нар. 25.10.1881) 1981: Амар Брэдлі, амерыканскі военачальнік 1984: Пётр Капіца, расійскі фізік, акадэмік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы 1978 года (нар. 8.7.1894) 2006: Валянцін Тэлегдзі, амерыканскі фізік
Святкуюць Малайзія, Дзень султана Джахора. Сінгапур, Дзень нараджэння Буды. Японія, Фестываль кветак, Дзень нараджэння Буды. ЗША, Дзень астраноміі.
408