__NOTOC__

8 лістапада — трыста дванаццаты (трыста трынаццаты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.

Падзеі

324: Рымскі імператар Канстанцін Вялікі на месцы грэчаскага горада Візантый заснаваў Канстанцінопаль. 1519: Іспанцы ўвайшлі ў Тэначтытлан, адбылася сустрэча Эрнана Картэса з тлатаані ацтэкаў Мантэсумам II. 1620: У час Трыццацігадовай вайны адбылася бітва на Белай Гары. 1648: Заснаванне першай французскай калоніі на востраве Мары-Галан. 1772: Патраская бітва паміж флатамі Расійскай і Асманскай імперыямі, у якой перамагла Расія. 1793: Адкрыццё Луўра (Францыя). 1923: Піўны путч у Мюнхене, спроба захопу ўлады нацыстамі ў Германіі. 1948: Зарэгістраваны Злучаны беларуска-амерыканскі дапамаговы камітэт — першая паваенная арганізацыя беларусаў у ЗША. 1956: Адкрыццё Музея абароны Брэсцкай крэпасці. 1961: Першы выпуск праграмы «КВЗ» на савецкім тэлебачанні. 1968: Прынята Венская канвенцыя аб дарожных знаках і сігналах. 1984: Заснаванне расійскай групы «Гражданская оборона»

Нарадзіліся

1656: Эдмунд Галей, англійскі астраном і дэмограф 1719: Франц Марцін Кюн, нямецкі мастак 1784: Тэадор Нарбут, гісторык, археолаг, інжынер (пам. 14(26).11.1864) 1858: Тадэвуш Урублеўскі, адвакат, грамадскі дзеяч (пам. 7.7.1925) 1867: Ільмары Крон, фінскі кампазітар, музыказнавец 1874: Яўген Тарле, рускі гісторык 1877: Аляксій I, Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі (пам. 17.4.1970) 1883: Чарлз Дэмут, амерыканскі мастак 1883: Вацлаў Ластоўскі, беларускі пісьменнік, грамадскі і палітычны дзеяч, гісторык, філолаг, літаратуразнавец (пам. 23.1.1938) 1900: Маргарэт Мітчэл, амерыканская пісьменніца (пам. 16.8.1949) 1908: Міхась Багун, беларускі паэт, перакладчык (пам. 17.2.1938) 1936: Вірна Лізі, італьянская актрыса 1946: Аляксандр Якаўлевіч Варшаўскі, амерыканскі біяхімік 1958: Ёаў Галант, ізраільскі дзяржаўны дзеяч 1960: Алег Меньшыкаў, расійскі акцёр тэатра і кіно 1968: Паркер Поўзі, амерыканская кінаактрыса 1980: Канстанцін Касцючэнка, сучасны беларускі скульптар

Памерлі

397: Марцін Турскі, хрысціянскі святы 1226: Людовік VIII Леў, кароль Францыі 1308: Іаан Дунс Скот, англійскі тэолаг, філосаф 1628: Бальдасарэ Крочэ, італьянскі мастак 1828: Томас Б'юік, англійскі мастак 1953: Іван Бунін, рускі пісьменнік і паэт 1986: Вячаслаў Молатаў, савецкі палітычны дзеяч, дыпламат 1998: Жан Марэ, французскі акцёр, каскадзёр, пастаноўшчык, мастак 2010: Міхаіл Савіцкі, народны мастак Беларусі 2010: Джэк Левін, амерыканскі мастак

Святкуюць Дзень піяніста

Л08