Іаган Фрыдрых Гербарт (; , Ольдэнбург, Свяшчэнная Рымская імперыя - , Гётынген, каралеўства Гановер) — нямецкі філосаф, псіхолаг, педагог. Адзін з заснавальнікаў навуковай педагогікі.

Біяграфія Адукацыю атрымаў у Іенскім універсітэце. Прафесар Гётынгенскага (з 1805), Кёнігсбергскага ўніверсітэта (1809—1833), дзе заснаваў пры універсітэце педагагічную семінарыю з доследнай школай, зноў у Гётынгене (з 1833). Гербарт супрацьстаяў нямецкаму класічнаму ідэалізму паслякантаўскаму перыяду — філасофіі І. Г. Фіхтэ, Ф. Шэлінга, Г. Гегеля; адмаўляў творчы і спантанны характар свядомасці. Паводле Гербарта, асновай філасофіі з’яўляецца вопыт, а сама яна павінна займацца «апрацоўкай паняццяў вопыту» для іх высвятлення і выпраўлення. Пры гэтым логіка імкнецца да яснасці паняццяў, выкрываючы іх непрыдатнасць для вопыту ў выпадку супярэчлівасці (Гербарт адмаўляў рэальнасць супярэчнасцяў), метафізіка ліквідуе гэтую супярэчлівасць, а эстэтыка, якая ў Гербарта ўключае ў сябе і этыку, дапаўняе паняцці азначэннямі каштоўнасцяў. Адштурхоўваючыся ад кантаўскага паняцця «рэчы ў сабе» і вучэнні Лейбніца аб манадах, Гербарт сцвярджаў існаванне т. зв. «рэалаў» — мноства простых і нязменных сутнасцяў, дзякуючы розным ўзаемаадносінам якіх узнікае вобласць з’яў або адзінкавых рэчаў.

Спасылкі

Катэгорыя:Пахаваныя на могілках Святога Альбана Катэгорыя:Псіхолагі XIX стагоддзя Катэгорыя:Філосафы Германіі