Глыбо́шчына — возера ў Беларусі, у Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Друйка, за 17 км у напрамку на паўночны ўсход ад Браслава, каля вёсак Опліса 1 і Глыбошчына.

Плошча паверхні возера 0,23 км². Даўжыня 0,72 км, найбольшая шырыня 0,42 км. Плошча вадазбору 1,25 км². Схілы катлавіны спадзістыя, вышынёй да 15 м. У паўднёвай частцы схілы стромкія. Берагавая лінія слабазвілістая. Вышыня берагоў складае 0,3—0,5 м.

З Глыбошчына выцякае ручай у возера Опліса.

Літаратура

Ліст карты N-35-7. Выданне 1982 г. Стан мясцовасці на 1984 г.

Катэгорыя:Азёры Браслаўскага раёна Катэгорыя:Басейн Друйкі