Свято́е — возера ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Эса, на заходняй ускраіне горада Лепель.
Плошча паверхні возера 0,11 км², даўжыня 0,53 км, найбольшая шырыня 0,34 км, даўжыня берагавой лініі 1,35 км. Найбольшая глыбіня дасягае 8,7 м, сярэдняя 4,7 м. Аб'ём вады ў возеры 0,52 млн. м³. Плошча вадазбору 3,39 км².
Вадазбор спадзістахвалісты і дробнаўзгорысты, з марэнных суглінкаў і супескаў. Катлавіна возера тэрмакарставага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй ад 2—3 да 8—14 м, спадзістыя, на поўдні стромкія. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі пераважна зліваюцца са схіламі катлавіны. Паўночна-заходнія берагі нізкія і тарфяністыя, на захадзе возера месцамі сплавінныя. Уздоўж заходняга і паўночна-заходняга берага пойма шырынёй ад 30 да 200 метраў. Дно возера ўздоўж берагоў пясчанае, астатняя частка дна выслана гліністым ілам. Возера эўтрофнае. Упадаюць ручаі і каналы. Выцякае ручай у возера Проша.
Літаратура Макрыцкі А. М. Святое возера //
Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Лепельскага раёна