Ма́сіма д'Алема (, нар. 20 красавіка, 1949, Рым, Італія) — італьянскі палітык, былы 77-ы Старшыня Савета міністраў Італіі (1998—2000), былы міністр замежных спраў ва ўрадзе Рамана Продзі (2006—2008), вядомы журналіст, узначальваў нацыянальны сакратарыят Дэмакратычнай партыі левых сіл (), быў кіраўніком Партыі «Левыя дэмакраты», першы кіраўнік урада Італіі, якія з'яўляўся членам Італьянскай камуністычнай партыі. Цяпер уваходзіць у Дэмакратычную партыю.

Біяграфія Нарадзіўся ў сям'і камуніста Джузэпэ д'Алема, у 1975 годзе стаў сакратаром Федэрацыі італьянскай камуністычнай моладзі. У 1986—1989 гадах быў рэдактарам газеты «Уніта», афіцыйнага органа ІКП. У 1991 годзе пры пераўтварэнні ІКП у Партыю дэмакратычных левых сіл выступаў за сацыял-дэмакратычную пераарыентацыю партыі. У 1998 годзе як лідар кааліцыі «Аліўкавае дрэва» стаў пераемнікам Рамана Продзі на пасадзе прэм'ер-міністра Італіі. У 1999 годзе падтрымаў бамбардзіроўкі Югаславіі.

Узнагароды Вялікі афіцэр ордэна Ганаровага легіёна (Францыя, 2001)A D'Alema la Legion d'onore Sa rispettare gli avversari

Спасылкі

Катэгорыя:Дэпутаты Еўрапарламента ад Італіі Катэгорыя:Кандыдаты ў прэзідэнты Катэгорыя:Міністры замежных спраў Італіі Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Італіі Катэгорыя:Члены Дэмакратычнай партыі (Італія) Катэгорыя:Члены Італьянскай камуністычнай партыі Катэгорыя:Члены партыі «Левыя дэмакраты»