__NOTOC__ 9 кастрычніка — дзвесце восемдзесят другі (дзвесце восемдзесят трэці ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.

Падзеі 768: Сыны Піпіна Кароткага, Карл і Карламан сталі каралямі франкаў пасля смерці бацькі. Карлу адышла тэрыторыя ад паўночнай часткі Пірэнеяў да Цюрынгіі. Карламан атрымаў паўднёвыя Пірэнеі з міжземнаморскім узбярэжжам, а таксама Бургундыю і Алеманію. 1621: Войска Рэчы Паспалітай у бітве пад Хоцінам перамагло асманскую армію Асмана II. 1648: Войска ВКЛ на чале з Янушам Радзівілам пасля аблогі ўзяло Пінск. 1708: У ходзе Паўночнай вайны расійскія войскі ў бітве пры Лясной перамаглі шведаў. 1760: У ходзе Сямігадовай вайны расійскія войскі ўзялі Берлін. 1920: Дывізіі генерала Люцыяна Жалігоўскага занялі Вільню і Віленскі край. 1977: Паляцеў у космас Уладзімір Кавалёнак, ураджэнец вёскі Белае Крупскага раёна. 2006: Паўночная Карэя ўпершыню выпрабавала сваю ядзерную зброю.

Нарадзіліся 1727: Эцьен-Шарль дэ Ламені дэ Брыен, прэм'ер-міністр Францыі 1757: Карл X Бурбон, кароль Францыі 1761: П’ер Гаво, французскі оперны спявак 1764: Пётр Канаўніцын, расійскі дзяржаўны і вайсковы дзеяч, вайсковы міністр (пам. 9.9.1822) 1820: Рыгор Бутакоў, расійскі ваенна-марскі і дзяржаўны дзеяч, адмірал, даследчык Чорнага мора (пам. 12.6.1882) 1835: Каміль Сен-Санс, французскі кампазітар і дырыжор 1848: Фрэнк Дзювенек, амерыканскі мастак 1852: Герман Эміль Фішэр, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі 1874: Мікалай Рэрых, рускі жывапісец, тэатральны мастак, археолаг, падарожнік, пісьменнік, філосаф, грамадскі дзеяч (пам. 13.12.1947) 1879: Макс фон Лаўэ, нямецкі фізік 1890: Яніс Медыньш, латышскі кампазітар 1892: Іва Андрыч, югаслаўскі пісьменнік 1892: Ёханес Тэадор Баргельд, нямецкі мастак 1893: Марыа дэ Андрадэ, бразільскі паэт, празаік, мастацтвазнаўца, фатограф (пам. 25.2.1945) 1906: Леапольд Седар Сенгор, першы прэзідэнт Сенегала 1921: Тадэвуш Ружэвіч, польскі паэт, пісьменнік, драматург 1940: Джон Ленан, заснавальнік і ўдзельнік гурта «The Beatles» (пам. 1980) 1941: Жан-Жак Шуль, французскі пісьменнік 1949: Атавія Пікала, італьянская актрыса 1950: Джодзі Уільямс, амерыканская грамадская дзяячка, заснавальнік Міжнароднага руху за забарону супрацьпяхотных мін, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру 1964: Гільерма дэль Тора, мексіканскі кінарэжысёр, сцэнарыст, прадзюсар і пісьменнік 1986: Лор Манаду, французская плыўчыха, алімпійская чэмпіёнка

Памерлі

464: Ван Сьенюань, імператрыца 1537: Ганс Кранах, нямецкі мастак 1562: Габрыэль Фалопій, італьянскі анатам 1661: Жэрар Дэзарг, французскі геаметр 1841: Карл Фрыдрых Шынкель, нямецкі архітэктар 1929: Адам Лісоўскі, адзін з заснавальнікаў беларускага хрысціянскага руху, каталіцкі святар (нар. 1882) 1958: Пій XII, Папа Рымскі (нар. 2.3.1876) 1959: Аляксандр Сакселін, фінскі балетмайстар 1967: Эрнэста Гевара, лацінаамерыканскі рэвалюцыянер (нар. 14.6.1928) 1974: Оскар Шындлер, нямецкі прадпрымальнік, які падчас 2-й сусветнай вайны выратаваў больш за тысячу яўрэяў, узяўшы іх на працу на свае заводы 1977: Рут Элдэр, амерыканская жанчына-пілот і актрыса 1978: Жак Брэль, французскі спявак, акцёр 1979: Нур Махамад Таракі, прэм’ер-міністр Афганістана (нар. 15.7.1917) 1982: Ганна Фрэйд, дзіцячы псіхолаг 2006: Марак Грахута, польскі спявак, паэт і кампазітар (нар. 10.12.1945) 2006: Пол Хантэр, англійскі гулец у снукер (нар. 15.10.1978) 2017: Жан Рашфор, французскі акцёр 2024: Лілі Эберт, брытанская пісьменніца

Святкуюць Сусветны дзень пошты : Дзень Эрыксана : Дзень хангыля : Дзень работніка сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці : Нацыянальны дзень памяці ахвяраў Халакосту ў Румыніі : Дзень адмены рабства : Дзень ваенна-марскіх сіл : Дзень Незалежнасці : Дзень незалежнасці Гуаякіля : Дзень Корпуса Вартавых Ісламскай Рэвалюцыі

К09