Бі́блія Тындэ́йла () — пераклад Бібліі на англійскую мову, здзейснены Уільямам Тындэйлам. Лічыцца першым англійскім перакладам з арыгінальных яўрэйскіх і грэчаскіх тэкстаў. Пераклад названы імем Тындэйла, хоць ён не паспеў выдаць Біблію цалкам. Да свайго смяротнага пакарання Уільям Тындэйл скончыў пераклад Новага Запавету і прыкладна паловы СтарогаSir Frederic Kenyon,The story of the Bible. London: Butler & Tanner Ltd., 1947, 47-49..

Гісторыя У 1522 годзе Тындэйл нелегальна прыдбаў копію нямецкага перакладу Новага Запавету Марціна Лютэра, з чаго ўсё і пачалося. Захапіўшыся Лютэравай працай, Уільям неадкладна вырашыў паўтарыць гэта па-англійскуPartridge, 38.. Ён паведаміў пра свой намер лонданскаму біскупу Катберту Танстэлу, аднак той не падтрымаў гэта пачынанне. Пасля адмовы Танстэла Тындэйл пераехаў на кантынент і асеў у Гамбургу, дзе ў 1524 скончыў пераклад Новага ЗапаветуAlfred W. Pollard, ed., Records of the English Bible (Kent: Wm. Dawson & Sons Ltd., 1974), 87-89.. Першае яго выданне пабачыла свет у 1526 годзеCraig R. Thompson, The Bible in English 1525—1611 (New York: Cornell University Press, 1963), 6.. У 1534 і 1536 выйшлі перагледжаныя перакладчыкам выданні, а пасля яго смерці яны перагледжваліся і перавыдаваліся яшчэ некалькі разоў.

Рэакцыя каталіцкай царквы Пераклады Уільяма Тындэйла былі асуджаны як царквой, так і манархічнай уладай Англіі, дзе супраціўленне рэфармацкаму руху цягнулася даўжэй. Перакладчык быў вымушаны пакінуць краіну і пасяліцца на прарэфармацкай зямліPollard, 87-91.. Пераклад 1526 года быў забаронены ў Англіі, любая копія павінна была быць спаленаThompson, 7..

Значэнне Значэнне створанага Тындэйлам перакладу цяжка пераацаніць. Яго Біблія пакладзена ў аснову мноства іншых пазнейшых перакладаў. На яго аснове створана , якая стала першым афіцыйна ўхваленым перакладам Бібліі на англійскую мовуKenyon, 48-50.. Біблія Тындэйла таксама адыграла ключавую ролю ў распаўсюджанні ідэй Рэфармацыі ў Англіі.

Літаратура Coggan, Donald. The English Bible. Essex: Longmans, Greeb & Co. Ltd., 1968. Partridge, A.C. English Biblical Translations. London: Andrè Deutsch Limited, 1973. Pollard, Alfred W., ed. Records of the English Bible. Wm. Dawson & Sons Ltd., 1974. Thompson, Craig R. The Bible in English. New York: Cornell University Press, 1963.

Спасылкі Навучальная версія Новага Запавету Уільяма Тындэйла 1534 года выдання Брытанская бібліятэка

Тындэйла