13-я го́рная дыві́зія СС «Ханджар» (1-я харва́цкая) — нямецкая горная пяхотная дывізія войскаў Вафен-СС, якая ваявала побач з Вермахтам, але ніколі не была яго часткай.
З сакавіка па снежань 1944 года прымала ўдзел у кампаніі супраць югаслаўскіх партызан на тэрыторыі Незалежнай дзяржавы Харватыя (сучасная тэрыторыя Харватыі і Босніі і Герцагавіны, частка Сербіі). Атрымала назву «Ханджар» у гонар мясцовага баявога нажа ці турэцкага мяча, якія малі туркі ў часы свайго панавання на адзначаных землях. Была першай ненямецкай дывізіяй СС. Была сфарміравана з баснійскіх мусульман (этнічныя баснякі) і малой часткі харватаў у якаяці салдат, афіцэрскі і падафіцэрскі склад — немцы і югаслаўскія фольксдойчэ. Дывізія дала прысягу на вернасць Адольфу Гітлеру і Харвацкаму лідару Антэ Павелічу.
Дывізія змагалася ў раёне Срэма, на паўнач ад ракі Сава да паўночна-ўсходняй Босніі. Пасля моманта пераходу ракі Сава, дывізія ўсталявала «зону бяспекі» ў паўночна-ўсходняй Босніі ў раёне рэк Сава, Босна, Дрына і Спрэча. Таксама фармацыя прымала ўдзел у баях па-за межамі «зоны бяспекі». У канцы 1944 года часткі дывізіі былі пераведзены ў раён Заграба, пасля чаго ў вялікіх аб’ёмах пачалося дэзартаванне ненямецкіх салдат і афіцэраў з дывізіі. Зімою 1944—1945 гадоў дывізія была адпраўлена ў рэгіён Баранья для змагання супраць частак Чырвонай Арміі і балгарскай арміі, якія размяшчаліся ў паўднёвай Венгрыі, пакуль з баямі не адступіла да меж Рэйха. Большая частка баснякоў вырашыла на гэтым месцы вяртацца дадому, частка вырашыла прарывацца на захад, каб здацца ў палон да заходніх саюзнікаў. Большасць з апошніх патрапіла ў брытанскі палон. Пасля гэтага 38 афіцэраў дывізіі былі перададзены Югаславіі і 10 з іх пакараны смерцю.
Фарміраванне дывізіі
Пасля ўварвання Германіі на тэрыторыю Югаславіі 6 красавіка 1941 года харватскі лідар ўсташаў Антэ Павеліч, які быў у эміграцыі ў Італіі, стаў Паглаўнікам (кіраўніком) Незалежнай дзяржавы Харватыя. НДХ увабрала ў сябе амаль усе землі сучаснай Харватыі (без Істрыі і часкі Далмацыі), сучаснай Босніі і Герцагавіны і частку заходніх зямель сучаснай Сербіі (Срэм). Улады НДХ, праз дзеянні ўсташскай міліцыі, адразу ж пачалі жорсткую кампанію знішчэння сербскага насельніцтва, якое апынулася ў межах новай дзяржавы.
Павеліч спрабаваў шукаць падтрымку сярод баснійскіх мусульман. Па яго загаду ў Заграбе пачалі будаваць мячэць у імя паглаўніка. Але не гледзячы на перакананні паглаўніка аб роўнасці харватаў і баснякоў, мусульмане разумелі, што роўнымі яны з харватамі не будуць. Баснякі заўважалі, што ні адзін мусульманін не займае больш-менш адказнай пасады ў новастворанай дзяржаве. Тым часам распачаліся жорсткія баі між усташамі, чэтнікамі і камуністычнымі партызанамі на тэрыторыі НДХ. Некаторыя фарміраванніі усташаў спальвалі басняцкія вёскі і жабівалі іх жыхароў, бо лічылі, што баснякі дапамагаюць чырвоным партызанам. Чэтнікі абвінавачвалі мусульман у насіллі ў адносінах сербскага насельніцтва нараўне з усташамі і здзяйснялі ў адказ насілле ў дачыненні мусульманскага насельніцтва. Невялікую абарону басняцкае насельніцтва атрымлівала ад харватскага дамабранства — рэгулярных узброенных сіл НДХ. Мясцовае басняцкае апалчэнне існавала, але было вельмі слабым у вайсковых адносінах і не магло супрацьпастваць нічога сваім супернікам. Толькі легіён Мухамеда Хаджэфендзіча, былога афіцэра арміі Югаславіі, які знаходзіўся ў горадзе Тузла, мог выконваць функцыі па абароне мясцовага мусульманскага насельніцтва. Басняцкая мусульманская эліта ў розных гарадах і мястэчках выдавала рэзалюцыі і мемарандумы, якія публічна асуджалі харватскі калабарацыяністскі ўрад у насіллі супраць сербаў. Такія мемарандумы былі прыняты ў Прыедары (23 верасня 1941), Мостары (21 кастрычніка), Бане Луцы (12 лістапада), Біеліне (2 снежня), Тузле (11 снежня). Асабліва вылучаўся мемарандум сараеўскіх мусульман ад 12 кастрычніка 1941 года, дзе мусульмане абвінавачвалі ўсташаў у тым, што харваты пераапрануліся ў мусульманскае адзенне і пачалі збіваць цывільнае сербскае насельніцтва. Агульны сэнс мемарандумаў быў у тым, што ўсташы робяць уся магчымае, каб пасварыць сербаў і баснякоў.
Баснійскія мусульмане, як ужо было сказана, былі незадаваленыя кіруючай роляй харватаў у НДХ. Баснякам была неабходна абарона, пашырыліся ў грамадстве настроі настальгіі перыяда панавання Габсбургаў у Босніі і Герцагавіне, пашыралася прыязнае стаўленне сярод басняцкай эліты да Германіі. Гэтыя фактары падштурхоўвалі да стварэння мінімум аўтаноміі мусульман у складзе НДХ, чаму вельмі моцна працівіўся Антэ Павеліч. У лістападзе 1942 года басняцкія аўтанамісты, даведзеныя да адчаю абараніць мусульманскае насельніцтва, напісалі ліст да Адольфа Гітлера, каб той далучыў Боснію і Герцагавіну да ІІІ Рэйха.
6 снежня 1942 года рэйхсфюрэр СС Генрых Гімлер і галоўны афіцэр Ваффэн-СС па набору новых чальцоў обергруппэнфюрэр СС і генерал ваффэн-СС Готліб Бергер прапанавілі Гітлеру стварыць мусульманскую дывізію СС. Абедзве структуры: і Вермахт, і Ваффэн СС, былі занепакоеныя хуткім ростам партызанскага руху на тэрыторыі НДХ. Нямецкія сілы былі патрэбныя на іншых частках фронту. Нямецкія крыніцы сцвярджаюць, што на пачатак 1943 года каля 100 тыс. Мусульман было забіта і 250 тыс. чалавек стала бежанцамі. У дадатак, паўстала пагроза голада перад рэгіёнам.
Рамантычныя ўяўленні Гімлера пра баснійскіх мусульман былі значнымі ў развіцці дывізіі. Ён быў зачараваны ісламскай верай і верыў, што іслам ужо стварыў смелых салдат. Гімлер лічыў, што мусульмане будуць ідэальнымі салдатамі СС так як іслам абяцае вайскоўцам рай, калі яны загінуць у баю. Што датычыцца этнічнага паходжання баснякоў і патрабаванняў СС, то Гімлер згадзіўся з ідэяй харватскіх нацыяналістаў, што харваты, уключаючы баснякоў-мусульман, не з’яўляюцца славянамі, а чыстымі арыйцамі гатычнага ці іранскага паходжання.
Гімлер быў уражаны поспехамі басняцай пехоты ў І Сусветнай вайне. Ён імкнуўся аднавіць «старыя аўстрыйскія» традыцыі былой аўстра-венгерскай арміі шляхам стварэння басняцкай мусульманскай дывізіі СС. Афіцыйнай мэтай стварэння дывізіі было скаваць дзеянні і знішчыць партызан Іосіпа Броз Ціта, якія дзейнічалі ў раёне паўночна-усходняй Босніі. Неафіцыйнай жа мэтай стварэння фарміравання, якая канчаткова пераканала Гітлера ў неабходнасці стварэння дывізіі, была не забеспячэнне беспекі мусульманскага насельніцтва, а падтрыманне бяспекі і дабрабыту сярод этнічных немцаў, якія жылі ў рэгіёне паўночнага Срэма. Гімлер казаў, што: "Срэм — гэта жытніца Харватыі. Я спадзяюся, што нашыя нямецкія паселішчы на поўначы (Срэма) будуць у бяспецы. Я таксама спадзяюся, што землі паўднёвага Срэма будуць вызвалены басняцкай дывізіяй ад уплыва партызан Ціта, таму спадзяюся аднавіць парадак у гэтай недарэчнай дзяржаве (Харватыя) " Фармальна Гімлер зацвердзіў праект у сярэдзіне лютага 1943 г. Камандаваць першай дывізіяй СС з прадстаўнікоў неарыйскага паходжання было даручана камандзіру 7-й горнастралковай добраахвотніцкай дывізіі СС «Прынц Ойген» Артуру Флепсу.
18 студзеня 1943 года Флепс прыехаў у Заграб каб распачаць перамовы з урадам НДХ. Ён сустрэўся з прадстаўніком МЗС Германіі Зігфрыдам Кашэ і міністрам замежных спраў НДХ Младэнам Лоркавічам, які прадстаўляў Павеліча на перамовах. Харвацкі паглаўнік быў згодны на фарміраванне дывізіі, але Ваффэн-СС і ўрад НДХ вельмі па рознаму бачылм прынцыпы фарміравання і кіравання дадзенай дывізіяй. Павеліч лічыў, што мусульнаская дывізія СС будзе падмуркам для барацьбы за незалежнасць баснякоў у дзяржаве НДХ. Харваты прапаноўвалі стварыць афіцэрскі корпус новай дывізіі выключна з харватаў. Але немцы не пагадзіліся. Гімлер і Флепс астаялі свае пазіцыі. Як кампраміс, дывізію вырашылі назваць харвацкай, але афіцэры павінны былі быць немцамі.
Штандартэнфюрэр СС (палкоўнік) Карл фон Крэмплер, спецыяліс па ісламу, які размаўляў па-харватску, быў прызначаны для арганізацыі дывізіі. 3 сакавіка Флепс сустрэўся з фон Крэмплерам, які працаваў з прадстаўніком урада НДХ Аліем Шулякам па фарміраванні дывізіі. Прызыў распачаўся 20 сакавіка 1943 года, калі фон Крэмплер і Шуляк пачалі 18-дзённы прызыў у 11 басняцкіх раёнах. Тым часам немцы пачалі фарміраваць штаб дывізіі ў Берліне. Камандаваць штабам прызначылі былога камандзіра 6-й горнастралковай дывізіі СС палкоўніка Герберта фон Обервурцэра.
У красавіку 1943 года муфцій Іерусалімскі Мохамед Амін аль-Хусайні быў запрошаны для дапамогі ў прызыве мусульман у дывізію і іншыя мусульманскія вайсковыя фарміраванні. Муфція суправаджаў фон Крэмпер, які крыху размаўляў па-турэцку. Муфцій лёгка пераканаў баснякоў у тым, што трэба ігнараваць дэкларацыі басняцкай эліты аб зверсвах усташаў ад 2 паловы 1941 года.
Немцы надавалі асаблівую ўвагу таму, каб аль-Хусайні прыехаў у Сараева і сам асабіста праінспектаваў і багаславіў дызівію на барацьбу. Пад час дадзенага візіта аль-Хусайні сустрэўся з некаторымі лідарамі мусульсанскага руху Босніі і завяраў, што фарміраванне дадзенай дывізіі ў інтарэсах ісламу. Муфцій сцвярджаў: «Найбольш важная мэта дадзенай дывізіі — абарона Радзімы і родных (басняцкіх валанцёраў); дывізіі павінна быць забаронена пакідаць Боснію». Розныя крыніцы даюць розную ацэнку колькаснага складу дывізіі ў пачатку існавання баявой фармацыі. Паўлавіч сцвярджае, што 60 % наяўнага складу дывізіі былі мусульманамі, а астатнія 40 % былі югаслаўскімі фольксдойчэ, якія складалі афіцэрскі і падафіцэрскі корпус дывізіі. Томашэвіч лічыць, што ў дывізію было прызвана 23 200 мусульман, 2800 харватаў і большасць немцаў на пасады афіцэраў. Наогул жа колькасць дывізіі была 26 000 чалавек. Кожны батальён маў свайго батальённага імама. Праз 6 месяцаў дывізія была ўмацавана 1000 албанцаў з Косава і Санджака, якія утварылі 1ы батальён 2 палка дывізіі.
На момант заканчэння навучання дывізія ўсё яшчэ не была цалкам укамплектавана (толькі на 2/3) салдатамі, афіцэрскі корпус быў цалкам нямецкі. Спачатку дывізія была накіравана на фарміраванне ў паўднёвую Францыю, дзе пераважна знаходзілася ў вёсках дэпартаментаў Аверон і Лазер. Пасля доўгага перыяда ад пачатку фарміравання дывізія атрымала назву «Харвацкая валанцёрская дывізія СС», або скарочана «Мусульманская дывізія». Рашэнне фарміраваць і навучаць дывізію за межамі Босніі было насуперак парадам, дадзеным вайсковым прадстаўніком Германіі ў НДХ генералам Эдмундам фон Хорстэнау. Хутка яго прагнозы апраўдаліся.9 жніўня палкоўнік Карл-Густаў Заўберцвайг прыняў камандаванне ад Оберыурцэра.
У ноч з 16 на 17 лістапада 1943 года, пад час навучання 13й дывізіі СС у Вільфранш-де-Руэрг (паўднёвая Францыя), група антыфашыстскі настроеных салдат, узначаленая малодшымі афіцэрамі каталікамі і мусульманмі, паднямі бунт з дапамогай сапёрнага батальёна. Узначаленыя Фарыдам Джанічам, Божо Елінэкам, Ніколам Вукелічам і Лутфіём Дзіздаравічам, паўстанцы захапілі большасць нямецкага персанала ў закладнікі, а пяць нямецкіх афіцэраў былі закатаваныя, уключаючы камандзіра сапёрнага батальёна Оскара Кірхбаўма. Напэўна, паўстанцы разлічвалі на тое, што астатнія салдаты падтрымюць мяцеж і разам яны здолеюць дабрацца да войск саюзнікаў.
Паўстанне было падаўлена з дапамогай батальённага імама Халіма Малкавіча і батальённага доктара Вільфрэда Швайгера. Малкавіч сказаў салдатам 1га батальёна, што іх увялі ў зман, і каб немцы іх прабачылі, трэба выдаць кіраўнікоў паўстання. Швайгер сказаў тое ж самае ў 2 м батальёне. Дзіздаравіч і Джаніч былі забітыя, Вукеліч быў схоплены, а Елінэк здолеў уцячы.
Аўтары прыводзяць розныя лічбы па колькасці ахвяр паўстання — ад 14 да 150. Дакладна вядома, што 825 чалавекі было накіравана ў Германію ў арганізацыю Тота на прымусовыя працы, 265 з іх было накіравана ў лагеры смерці. 5 салдат было пакарана смерцю. Гімлер узнагародзіў Малкавіча і Швайгера жалезнымі крыжамі ІІ класа за замірээнне паўстання.