Марыя Ганна Элеанора Вільгельміна Іозефа Аўстрыйская (, 18 верасня 1718 — ) — эрцгерцагіня Аўстрыйская, прынцэса Латарынгская, штатгальтар Нідэрландскі.

Марыя Ганна нарадзілася ў 1718 годзе ў венскім палацы Хофбург. Яна і яе старэйшая сястра Марыя Тэрэзія былі адзінымі выжылымі дзецьмі імператара Карла VI і яго жонкі Елізаветы Крысціны.

У 1725 годзе перамовы паміж аўстрыйскай і іспанскай галінамі дому Габсбургаў зрабілі Марыю Ганну магчымай нявестай інфанта Філіпа, якому тады было ўсяго 5 гадоў; гэты шлюб павінен быў умацаваць сувязі паміж Аўстрыяй і Іспаніяй. 30 красавіка 1725 года быў падпісаны дагавор, у адпаведнасці з якім аўстрыйская галіна адмаўлялася ад прэтэнзій на іспанскі трон, а іспанская галіна абавязалася выконваць Прагматычную санкцыю, якая гарантавала правы на аўстрыйскі трон Марыі Тэрэзіі. Аднак англа-іспанская вайна разбурыла амбіцыйныя планы Ізабелы Фарнезэ, і праект шлюбу паміж Марыяй Ганнай і Філіпам быў адменены.

Сама ж Марыя Ганна закахалася ў Карла Аляксандра Латарынгскага, які быў малодшым братам мужа Марыі Тэрэзіі, аднак для іх шлюбу было шмат перашкод, з прычыны таго, што яе бацька жадаў падабраць для яе больш палітычна выгодную партыю. Толькі пасля смерці імператара Карла яе маці дала дазвол на шлюб, які быў заключаны ў Вене 7 студзеня 1744 года ў Саборы Святога Аўгусціна.

Праз некалькі тыдняў пасля вяселля маладыя былі прызначаны штатгальтарамі Аўстрыйскіх Нідэрландаў. 3 лютага яны пакінулі Вену, і 24 сакавіка прыбылі ў да месца службы, сустрэтыя пышнай цырымоніяй. Праз два месяцы Карл Аляксандр адправіўся ваяваць з Прусіяй, а цяжарная Марыя Ганна засталася ў Бруселі, кіруючы тэрыторыяй разам з князем Каўніцам.

У кастрычніку 1744 года Марыя Ганна ў брусельскім палацы Карла Латарынгскага нарадзіла мёртвае дзіця. Гэтыя роды падарвалі яе здароўе, і 16 снежня 1744 года яна сканала. Марыя Ганна пахавана ў Імператарскім склепе ў Вене.

Літаратура Constantin von Wurzbach: s:de:BLKÖ:Habsburg, Maria Anna (Herzogin von Lothringen) // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich. Band 7, Verlag L. C. Zamarski, Wien 1861, S. 26.

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Штатгальтары Іспанскіх Нідэрландаў Катэгорыя:Эрцгерцагіні Аўстрыйскія Катэгорыя:Памерлі пры родах