Лізавета Крысціна Браўншвайг-Вольфенбютэльская (; 28 жніўня 1691, Браўншвайг — 21 снежня 1750, Вена) — прынцэса Браўншвайга-Вольфенбютэля, жонка імператара Карла VI і тытулярная імператрыца Свяшчэннай Рымскай імперыі германскай нацыі. Маці эрцгерцагіні Марыі Тэрэзіі.

Прынцэса Лізавета Крысціна была першым дзіцем у сям’і герцага Людвіга Рудольфа Браўншвайг-Вольфенбютэльскага і яго жонкі Крысціны Луізы Этынгенскай.

Дзед Лізаветы Крысціны Антон Ульрых Браўншвайг-Вольфенбютэльскі здолеў умовіцца з імператрыцай Амаліяй Вільгельмінай Браўншвайг-Люнебургской пра заручыны сваёй 13-гадовай унучкі з Карлам. Выгадаваная ў пратэстанцкім веравызнанні нявеста некаторы час супрацівілася вяселлю, не жадаючы прымаць каталіцтва, але затым здалася і перайшла ў каталіцтва 1 мая 1707 года ў Бамбергу.

У 1708 годзе маладыя ажаніліся ў Барселоне. У 1711 годзе памёр імператар Іосіф I. Карл, які не бачыў у Лізаветы Крысціны якіх-небудзь здольнасцей у палітычных справах, тым не менш пакінуў жонку намесніцай у Іспаніі, а сам адправіўся ў Вену каранавацца імператарам. Лізавета Крысціна пакінула Іспанію ў 1713 годзе.

Адзіны і доўгачаканы сын Карла і Лізаветы Крысціны Леапольд Іаган памёр неўзабаве пасля нараджэння. З чатырох дзяцей Лізаветы Крысціны дажылі да сталага ўзросту толькі двое. Дачка Марыя Ганна памерла пры родах. Праз ацалелую дачку Марыю Тэрэзію Лізавета Крысціна з’яўляецца родапачынальніцай галіны Габсбургаў-Латарынгскіх. Пахавана ў Імператарскім магільным склепе ў Вене.

Дачка Марыя Тэрэзія таксама не дазваляла маці ўдзельнічаць у кіраванні, хоць і паважала яе. Аднак Елізавеце Крысціне атрымалася арганізаваць шлюб сваёй пляменніцы Лізаветы Крысціны Браўншвайгскай з каралём Прусіі Фрыдрыхам II і свайго пляменніка Антона Ульрыха Браўншвайгскага з Ганнай Леапольдаўнай.

Нашчадкі Леапольд Іаган (1716—1716), эрцгерцаг Аўстрыйскі Марыя Тэрэзія (1717—1780), эрцгерцагіня Аўстрыі, каралева Венгрыі і Багеміі, у шлюбе з Францам I Стэфанам Латарынгскім Марыя Ганна (1718—1744), эрцгерцагіня Аўстрыйская, у шлюбе з Карлам Аляксандрам Латарынгскім Марыя Амалія (1724—1730), эрцгерцагіня Аўстрыйская

Літаратура Wilhelm Hoeck: Anton Ulrich und Elisabeth Christine von Braunschweig-Lüneburg-Wolfenbüttel. Eine durch archivalische Dokumente begründete Darstellung ihres Übertritts zur römischen Kirche. Wolfenbüttel 1845. Google books

Спасылкі

Катэгорыя:Вельфы Катэгорыя:Імператрыцы Свяшчэннай Рымскай імперыі