Казімір Паўлавіч Бу́слаў (, в. Кашалёў,  — ) — беларускі савецкі філосаф. Акадэмік АН БССР (1972; член-карэспандэнт з 1969), доктар філасофскіх навук (1965), прафесар (1966). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1978).

Біяграфія Член КПСС з 1943 года. Скончыў Смаленскі педагагічны інстытут у 1938 годзе, Вышэйшую партыйную школу пры ЦК УКП(б) ў 1947 годзе, Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС у 1951 годзе.

У 1944—1948 гадах — лектар ЦК КП(б)Б, у 1951—1956 гадах — загадчык аддзела ЦК КПБ, у 1956—1972 гадах — дырэктар Інстытута філасофіі і права АН БССР. У 1970—1972 гадах — выконваючы абавязкі, у 1973—1976 гадах — акадэмік-сакратар Аддзялення грамадскіх навук АН БССР, з 1976 года — загадчык сектара Інстытута філасофіі і права АН БССР. Адначасова з 1951 года — дацэнт, затым прафесар БДУ, Мінскага радыётэхнічнага інстытута. З 1972 года — старшыня Беларускага аддзялення Філасофскага таварыства СССР.

Кандыдат у члены ЦК КПБ ў 1952—1954 гадах, член ЦК КПБ ў 1954—1961 гадах. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1955—1959 гадах.

Навуковая дзейнасць Навуковыя працы Буслава прысвечаны , праблемам сацыялістычнага прагрэсу, гуманізму і культуры.

Навуковыя працы Апублікаваў больш за 60 навуковых прац, у тым ліку 4 манаграфііАкадэмік БУСЛАЎ Казімір Паўлавіч.

Асноўныя працы: Социальное единство, противоречия, ответственность. Мн.: Наука и техника, 1972. Социально-историческое развитие классов в СССР. Мн.: Наука и техника, 1979. Формирование социального в человеке. Мн.: Наука и техника, 1980.

Узнагароды Дзяржаўная прэмія БССР 1984 года — за цыкл работ па гісторыі філасофіі і грамадскай думкі Беларусі дакастрычніцкага перыяду. Узнагароджаны ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1974), медалямі.

Крыніцы

Літаратура

К. П. Буслаў // Весцi АН БССР. Серыя грамадскiх навук. 1974. № 5.

Спасылкі Акадэмік БУСЛАЎ Казімір Паўлавіч Казімір Паўлавіч Буслаў у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі Юбілейны буклет да 100-годдзя Буслава Казіміра Паўлавіча падрыхтаваны Цэнтральнай навуковай бібліятэкай імя Я. Коласа НАН Беларусі

Катэгорыя:Філосафы Беларусі Катэгорыя:Філосафы СССР Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 4-га склікання Катэгорыя:Выпускнікі Смаленскага дзяржаўнага ўніверсітэта Катэгорыя:Члены ЦК КПБ