Бузіна (Sambucus) — род кветкавых раслін сямейства бружмелевыя.
Апісанне Высокія кусты або невялікія дрэвы вышынёй да 10 метраў, зрэдку шматгадовыя травяністыя расліны. Лісце няпарнаперыстае з непрыемным пахам. Кветкі дробныя, белыя, жоўтыя, крэмавыя, зеленаватыя, іншы раз ружовыя або чырвоныя, у верхавінкавых шчыткападобных або мяцёлчатых суквеццях. Плод — сакаўная ягадападобная касцянка.
Пашырэнне Існуе каля 25 відаў. Пашыраны ва ўмераных і субтрапічных шыротах. На Беларусі як здзічэлыя і натуралізаваныя трапляюцца , і . У Цэнтральным батанічным садзе НАН РБ вырошчваюць 6 інтрадукаваных відаў: , , , , і .
Гаспадарчае значэнне Дэкаратыўныя, лекавыя, харчовыя, тэхнічныя, меданосныя, ядавітыя (кара мае алкалоід самбуцын), інсектыцыдныя і фітанцыдныя расліны.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Адоксавыя