Альфрэд Гетнер (; , — , ) — нямецкі географ, асноўны тэарэтык і заснавальнік харалагічнай навуковай школы.
Навуковая кар’ера Альфрэд Гетнер нарадзіўся ў сям’і вядомага дрэздэнскага літаратуразнаўца і мастацтвазнаўца Германам Гетнера. У 1882-84 і 1888-90 падарожнічаў па Паўднёвай Амерыцы, па вяртанні ў Нямеччыну апублікаваў справаздачы аб гэтых экспедыцыях, якія прыцягнулі да маладога навукоўца ўвагу навуковай супольнасці. Інтарэсы Гетнера былі разнастайныя — ад геамарфалогіі і кліматалогіі да сацыяльна-эканамічнай геаграфіі і картаграфіі.
У 1894-99 Гетнер быў прафесарам Лейпцыгскага ўніверсітэта, у 1899—1928 выкладаў у Гайдэльбергскім універсітэце. У 1895 ім быў заснаваны часопіс «Geographische Zeitschrift», галоўным рэдактарам якога ён быў на працягу сарака гадоў. У 1920-31 гадах Гетнер узначальваў Гайдэльбергскае аддзяленне Нямецкага каланіяльнага таварыства, арганізацыі, якая займалася вывучэннем пытанняў, звязаных з германскімі калоніямі.
Асноўныя працы Die Einheit der Geographic in Wissenschaft und Unterricht (1919) Methodische Zeit- und Streitfragen в Geographische Zeitschrift, Bd. 29 (1923) Геаграфія, яё гісторыя, сутнасць і метады (Die Geographie, ihre Geschichte, ihr Wesen und ihre Methoden), 1927 Vergleichende Landerkunde (Bd 1—4, 1933—35) Gesetzma6igkeit und Zufall in der Geographie (1935)
Катэгорыя:Географы Германіі