Сямісо́сны (, ) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Мухавецкага сельсавета. Размешчаны за 16 км на паўднёвы ўсход ад Брэста, 11 км ад чыгуначнай станцыі Брэст-Паўднёвы.

У складзе дзяржаўнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства "Племзавод «Мухавец» (цэнтр — пас. Мухавец).

Гісторыя У 19 стагоддзі вёска — цэнтр вотчыннага маёнтка ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. Маёнтак складаўся з фальварка Сямісосны (або Краснік) і в. Забалацце. У 1846 годзе маёнтак належаў Ганне Камінскай, якая валодала тут 198 дзес. зямлі. Пазней меў назву Сямісосны—Забалацце. У 1890 годзе маёнтак — уласнасць пана Качкоўскага, 97 дзес. зямлі.

У 1905 годзе выселкі ў Камянец-Жыровіцкай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Камянец-Жыровіцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 2 жыхары.

Насельніцтва 22 сялянскія душы (1833) 33 прыгонных селяніна (1846) 32 жыхары (1905) 3 двары, 18 жыхароў (30.9.1921) 64 жыхары (1959) 36 жыхароў (1970) 3 гаспадаркі, 8 жыхароў (2005)

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Мухавецкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Брэсцкага раёна