«Nightmare» — пяты студыйны альбом гурта «Avenged Sevenfold», выдадзены ў 2010 годзе. Першы альбом гурту без The Rev’а — бубнача з арыгінальнага складу, аднаго з заснавальнікаў групы. Ён памёр 28 снежаня 2009 года. Пасля яго смерці засталося некалькі дэмазапісаў песень для новага альбома, над якім ён актыўна працаваў. Гэты матэрыял быў выкарыстаны ўжо пры студыйным запісу і звядзенні альбома: напрыклад, у песні «Fiction» выкарыстаны яго вакал. Сесійным бубначом пры запісе матэрыялу быў Mike Portnoy з «Dream Theater» (ён з’яўляўся адным з куміраў The Rev’а, і быў запрошаны групай у лютым 2010 года). Альбому быў прысвоены статус залатога ў ЗША. Па стане на жнівень 2013 у Злучаных Штатах было прададзена копій альбома.
Спіс кампазіцый
Сінглы «Nightmare» (выдадзены ў 2010 годзе) «Welcome to the Family» (выдадзены ў 2010 годзе) «So Far Away» (выдадзены ў 2011 годзе) «Buried Alive» (выдадзены ў 2011 годзе)
Відэа «Nightmare» (выдадзены ў 2010 годзе) «So Far Away» (выдадзены ў 2011 годзе)
Выканаўцы Avenged Sevenfold M. Shadows — вакал Synyster Gates — лидар-гітара Zacky Vengeance — рытм-гітара, бэк-вакал Johnny Christ — бас-гітара Запрошаныя музыкі Mike Portnoy — ударныя Brian Haner, Sr. — Гітара ў «Tonight the World Dies» і «So Far Away» Sharlotte Gibson — бэк-вакал Jessi Collins — бэк-вакал David Palmer — фартэпіяна, клавішныя Stevie Blacke — струнныя Stewart Cole — труба Mike Elizondo — клавішныя
Катэгорыя:Альбомы Avenged Sevenfold Катэгорыя:Альбомы 2010 года