Не́калач — возера ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Ула, за 15 км на паўночны ўсход ад горада Лепель, каля вёскі Бор.

Плошча паверхні возера 0,55 км². Даўжыня 1,39 км, найбольшая шырыня 0,69 км. Даўжыня берагавой лініі 5 км. Найбольшая глыбіня 10,5 м. Аб’ём вады 3,08 млн. м³. Плошча вадазбору 2,35 км². Катлавіна возера тэрмакарставага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй 5—8 м спадзістыя, у паўночна-заходняй і заходняй частках стромкія. Берагавая лінія звілістая і ўтварае шэраг заліваў і паўастравоў. Берагі нізкія, у асобных месцах зліваюцца са схіламі катлавіны. Мелкаводдзе шырынёй да 15—25 м, пясчанае, стромкае. Глыбакаводная частка ўскладнена ўпадзінамі і падняццямі, ілістая. Зарастае каля 1/3 плошчы возера да глыбіні 4 м. Злучана ручаём з возерам Воласна.

Літаратура

Спасылкі Некалач

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Лепельскага раёна