Віцэ-каралеўства Рыа-дэ-ла-Плата () — іспанскае віцэ-каралеўства ў Паўднёвай Амерыцы, уключала тэрыторыі сучасных Аргенціны, Уругвая, Парагвая і Балівіі. Сталіца — Буэнас-Айрэс.

Заснавана ў 1776 годзе праз аддзяленне ад віцэ-каралеўства Перу. Існавала да мая 1810 года, калі, пасля шэрагу палітычных і грамадскіх падзей у Буэнас-Айрэсе, віцэ-кароль быў адхілены ад улады. У аргенцінскай гістарыяграфіі падзеі называюць Майская рэвалюцыя.

Гл. таксама Брытанскія ўварванні ў віцэ-каралеўства Рыа-дэ-Ла-Плата Езуіцкія рэдукцыі Спіс калоній

Катэгорыя:Былыя калоніі Іспаніі Катэгорыя:Гісторыя Аргенціны Катэгорыя:Гісторыя Балівіі Катэгорыя:Гісторыя Парагвая Катэгорыя:Гісторыя Уругвая