__NOTOC__
9 сакавіка — 69-ы (70-ы ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі 1701: Падпісаны Біржанскі дагавор паміж Расіяй і Саксоніяй. 1862: Бой у бухце Хэмптан Роудс — першы бой панцырных караблёў. 1916: Падчас 1-ай Сусветнай вайны Германія аб’явіла вайну Партугаліі. 1918: Выканаўчы камітэт Рады Усебеларускага з'езда прымае Другую Устаўную грамату, абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка. 1935: Абвешчана аднаўленне германскіх ваенна-паветраных сіл. 1945: Амерыканскі бомбавы ўдар па Токіа, 100 тыс. ахвяр. 2006: Знойдзена вада на Энцэладзе, спадарожніку Сатурна. 2007: У Самалі збіты самалёт Іл–76 беларускай авіякампаніі «Трансавіяэкспарт», загінулі 11 чалавек. 2008: Здудзіцкі каменны крыж урачыста ўсталяваны ў царкве Святой Марыі Магдаліны ў Парычах.
Нарадзіліся
1454: Амерыга Веспучы, фларэнційскі мораплавец (пам. 1512) 1814: Тарас Шаўчэнка, вядомы ўкраінскі мастак і літаратар (пам. 10.3.1861) 1890: Вячаслаў Молатаў, савецкі палітычны дзеяч (пам. 8.7.1986) 1905: Фелікс Лабіс, французска-бельгійскі мастак 1909: Петэр Дамберг, ліўскі паэт і празаік 1912: Стэнлі Джэральд Томпсан, амерыканскі хімік-ядзершчык 1934: Юрый Гагарын, першы касманаўт (пам. 1968) 1943: Бобі Фішэр, амерыканскі шахматыст, 11-ы чэмпіён свету па шахматах (пам. 17.1.2008) 1948: Ласла Ловас, венгерскі матэматык 1955: Арнэла Муці, італьянская актрыса 1964: Валеры Лемерсье, французская актрыса 1968: Юры Джаркаеф, французскі футбаліст
Памерлі
1009: Бруна Кверфурцкі, хрысціянскі місіянер, прылічаны да святых (нар. 974) 1403: Баязід I, асманскі султан (нар. 1354 або 1360) 1463: Кацярына Балонская, каталіцкая святая 1661: Джуліа Мазарыні, французскі дзяржаўны дзеяч (нар. 14.7.1602) 1838: Іасафат Булгак, грэка-каталіцкі царкоўны дзеяч (нар. 20.4.1758) 1851: Ганс Хрысціян Эрстэд, дацкі фізік (нар. 14.8.1777) 1888: Вільгельм I Гогенцолерн, германскі імператар (кайзер), рэгент прускага каралеўства, кароль Прусіі, прускі генерал-фельдмаршал. Першы кіраўнік Германскай імперыі (нар. 22.8.1797) 1953: Мікола Равенскі, беларускі кампазітар, дырыжор, музычны крытык (нар. 5.12.1886) 1956: Айна Калас, фінская пісьменніца 1971: Кірыл VI Александрыйскі, 116-ы Патрыярх Копцкай праваслаўная царквы (нар. 2.8.1902) 1981: Макс Дэльбрук, нямецкі біёлаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне 1969 года (нар. 4.9.1906) 1988: Курт Георг Кісінгер, нямецкі палітык (нар. 6.4.1904) 2003: Дзідра Рытэнберга, латвійская актрыса. 2018: Валянцін Уладзіміравіч Вялічка, беларускі дыпламат
Святкуюць 25px Міжнародны дзень DJ. , — Дзень настаўніка. 309