Фацімідскі халіфат або Дзяржава Фацімідаў (909—1171) — сярэднявечная шыіцкая (ісмаіліцкая) арабская дзяржава з цэнтрам у Каіры (з 972). У эпоху сваёй магутнасці Фацімідскі халіфат уключаў тэрыторыі Егіпта, Магрыба, Палесціны і Сірыі. Адшчапілася ад халіфата Абасідаў у выніку паўстання ў правінцыі Іфрыкія (сучасны Туніс) берберскіх плямёнаў, якія ўзначаліў ісмаіліцкі прапаведнік Абу Абдалах. Абу Абдалах перадаў усю ўладу Убейдалаху, які сцвярджаў, што з'яўляецца нашчадкам Фацімы. Знішчана Саладзінам — курдскім военачальнікам, закліканым для арганізацыі абароны супраць крыжакоў у 1169.

Літаратура С. дэ Сасі, «Exposé de la rel. des Druzes» (П., 1838, т. I); Фурнель. «Les Berbers» (т. II); Гюяр, «Un grand maître des Assassins» («Journ. Asiat.», 1877, і асоб.);

Спасылкі

Катэгорыя:Гісторыя ісламу Катэгорыя:Дзяржавы ў гісторыі Егіпта Катэгорыя:Гісторыя Туніса Катэгорыя:Гістарычныя дзяржавы Афрыкі Катэгорыя:Гістарычныя дзяржавы Азіі *