Вулкан — гіпатэтычная малая планета, якая нібы рухаецца па арбіце паміж Меркурыем і Сонцам. У сярэдзіне XIX стагоддзя былі праведзены новыя дакладныя назіранні Меркурыя, і аказалася, што некаторыя ўласцівасці арбіты гэтай планеты немагчыма было растлумачыць пры дапамозе класічнай нябеснай механікі. Французскі астраном і матэматык Урбен Левер'е выказаў здагадку, што гэта вынік гравітацыі іншай планеты, названай ім Вулканам. Нягледзячы на шматгадовы пошук, выявіць гэту планету так і не атрымалася; было апублікавана некалькі паведамленняў пра назіранні Вулкана, але гэтыя назіранні, як правіла, не ўзгадняліся ні адзін з адным, ні з разлікамі Левер'е, а іншым астраномам не ўдавалася іх пацвердзіць. У пачатку XX стагоддзя паводзіны Меркурыя былі паспяхова растлумачаны агульнай тэорыяй адноснасці Эйнштэйна без увядзення дадатковых нябесных цел.
Цікавыя факты Паводле Правіла Тыцыуса — Бадэ (пры ) Вулкан цалкам магчымы, і радыус яго арбіты = 0,1 а.е.. (Хоць, як паказвае прыклад Фаэтона / пояса астэроідаў, на гэтай арбіце могуць апынуцца ўсяго толькі вулканоіды). Спадарожнік Плутона Стыкс раней збіраліся назваць «Вулканам», але гэты варыянт адхілілі, бо Вулкан не мае прамога дачынення да царства мёртвых.
Гл. таксама Вулканоіды Планета Вулкан, Зорны шлях Планета Фаэтон
Спасылкі Vulcan, the intra-Mercurial planet
Катэгорыя:Гіпатэтычныя планеты