Нацыянальны парк Лос-Гласьярэс () — нацыянальны парк у Патагоніі (Паўднёвая Амерыка), на тэрыторыі аргенцінскай правінцыі Санта-Крус. Плошча 4459 км². У 1981 годзе ўнесены ў спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Заснаваны ў 1937 годзе, Лос-Гласьярэс — другі паводле велічыні нацыянальны парк Аргенціны. Назву атрымаў ад велізарнай ледзяной шапкі ў Андах, якая жывіць 47 вялікіх ледавікоў, з якіх толькі 13 спаўзаюць у бок Атлантычнага акіяна. Гэты ледзяны масіў найбуйнейшы пасля льдоў Антарктыды і Грэнландыі. У іншых частках свету абледзяненне пачынаецца прынамсі ад 2500 м над узроўнем мора, але ў парку Лос-Гласьярэс з-за памераў ледзяной шапкі ледавікі пачынаюцца з вышыні 1500 м і спаўзаюць да 200 м.
Тэрыторыю Лос-Гласьярэса, якая на 30 % пакрыта лёдам, можна падзяліць на дзве часткі, кожная з якіх адносіцца да свайго возера. Найбуйнейшае ў Аргенціне возера Архенціна (плошча 1466 км²) размешчана ў паўднёвай частцы парка, а возера В’едма (плошча 1100 км²) — у паўночнай. Абодва возеры жывяць раку Санта-Крус, якая цячэ да Атлантычнага акіяна. Паміж гэтымі дзвюма часткамі знаходзіцца закрытая для турыстаў Цэнтральная зона (Zona Centro), дзе азёр няма.
Гл. таксама Спіс нацыянальных паркаў Аргенціны
Спасылкі
Афіцыйны сайт парку Лос-Гласьярэс , Нацыянальны парк Лос-Гласьярэс у энцыклапедыі Брытаніка Фаўна парку Лос-Гласьярэс Фатаграфіі парку Лос-Гласьярэс
Катэгорыя:Сусветная спадчына ў Аргенціне Катэгорыя:Нацыянальныя паркі Аргенціны Катэгорыя:Ледавікі Катэгорыя:Санта-Крус (правінцыя)