Вастралодачнік валасісты, Вастралодка валасістая (Oxytropis pilosa) — травяністая расліна сямейства бабовых.
Апісанне Шматгадовая травяністая расліна, густа пакрытая мяккімі валаскамі. Сцябло ўзыходнае, вышынёй да 40 см. Лісце няпарна-перыстае. Пазушныя кветаносы нясуць гронка-галоўчатыя суквецці, якія складаюцца з 10-20 кветак; пялёсткі светла-жоўтыя. Плод — прамастойны касматы струк.
Арэал Еўрасібірскі лесастэпавы рэліктавы від з дыз’юнктыўным арэалам. Пашырэнне: Балканскі паўвостраў, Каўказ, Сярэдняя і Усходняя Еўропа, Малая Азія, Манголія, Сібір. Знаходзіцца ў Беларусі ў крайніх усходніх пунктах росту прыбалтыйскага фрагмента арэала, трапляецца ў сухіх хвойніках, на астэпаваных схілах адзіночнымі экземплярамі і невялікімі групамі.
Асаблівасці біялогіі Цвіце ў чэрвені-ліпені, пладаносіць у ліпені-жніўні. Размнажэнне насеннае.
Выкарыстанне Дэкаратыўная і кармавая расліна.
Літаратура — С. 420. Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: БелЭн, 1993. ISBN 5-85700-095-5
Спасылкі
Катэгорыя:Матыльковыя Катэгорыя:Дэкаратыўныя расліны Катэгорыя:Кармавыя расліны Катэгорыя:Травы