-кварк, або зачараваны кварк () — кварк з зарадам + e, які належыць да другога пакалення. Маючы масу 1,25 ГэВ (крыху больш, чым маса пратона), ён займае трэцяе месца па масе сярод кваркаў (пасля цяжкіх T- і B-кваркаў). Ён быў прадказаны ў 1970 г. Шэлданам Глэшау, Джонам Іліёпуласам і Лучана Маяні і ўпершыню зарэгістраваны ў 1974 г. у выніку адкрыцця J/ψ-часціцы ў SLAC групай, якой кіраваў Бертан Рыхтэр, і ў BNL групай, якой кіраваў Сэмюэл Чаа Чунг Цінг. Група з BNL назвала новую часціцу J, група з SLAC прапанавала назву ψ. Пасля непрацяглай спрэчкі пра імя часціцы быў прыняты кампраміс J/ψ. Гэтая часціца з так званай схаванай чароўнасцю (чармоній) складаецца з зачараваных кварка і антыкварка.
Адроны, якія змяшчаюць C-кварк
Некаторыя адроны змяшчаюць C-кварк і/або антыкварк, у тым ліку:
D-мезоны змяшчаюць С-кварк (ці яго антычасціцу) і U- ці D-кваркТабліца ўласцівасцей D-мезонаў.. Ds-мезоны змяшчаюць C-кварк і S-кваркТабліца ўласцівасцей Ds-мезонаў. Існуе шмат станаў чармонія (разнавіднасць кварконія), напрыклад, J/ψ. Яны складаюцца з C-кварка і яго антычасціцыТаблица свойств cc̅-мезонов. Назіраліся зачараваныя барыёны, якія атрымалі назвы па аналогіі з дзіўнымі барыёнамі (напрыклад, Λ)Табліца ўласцівасцей зачараваных барыёнаў.
Гл. таксама Чароўнасць (квантавы лік)
Літаратура Чароўнасць // С. 246.
Спасылкі Зводная табліца ўласцівасцей кваркаў на сайце Particle Data Group. Поўная табліца ўласцівасцей C-кварка на сайце Particle Data Group.
Катэгорыя:Кваркі Катэгорыя:Стандартная мадэль