Ге́ман ( «крывавы») — персанаж старажытнагрэчаскай міфалогіі Мифы народов мира. М., 1991-92. В 2 т. Т.1. С.271-272, Любкер Ф. Реальный словарь классических древностей. М., 2001. В 3 т. Т.2. С.85. Сын фіванскага цара Крэонта. Паводле версіі эпасу, загінуў апошнім з тых, хто спрабаваў разгадаць загадку Сфінкса Эдыподыя, фр.1 Бернабэ; Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка III 5, 8 . Яго нявестай была Антыгона Сафокл. Антыгона 654; Еўрыпід. Фінікіянкі 759. У паэме Стацыя «Фіваіда» забівае 6 ворагаў.
Паводле Сафокла, скончыў жыццё самагубствам, закалоўшыся пасля смерці Антыгоны Сафокл. Антыгона 1175, 1224—1235; Праперцый. Элегіі II 8, 21-24 . Паводле версіі трагедыі Еўрыпіда «Антыгона», калі Крэонт даручыў яму забіць Антыгону, ён выратаваў яе, даручыўшы пастухам. Іх сын Меан, калі вырас, прыйшоў у Фівы на гульні, а Крэонт пазнаў яго. Геракл прасіў за Гемана, але беспаспяхова, і Геман забіў сябе і Антыгону Гігін. Міфы 72 . Паводле версіі, каханы Геракла Лихт Г. Сексуальная жизнь в Древней Греции. М., 2003. С.397, з Псеўда-Клімента Рымскага .
Дзеючая асоба трагедыі Сафокла «Антыгона» і Еўрыпіда «Антыгона».
Катэгорыя:Героі старажытнагрэчаскіх міфаў Катэгорыя:Міфы Беотыі