Рабе́р Гарнье́ (, 1534—1590) — французскі драматург.

Гарнье належыць да паслядоўнікаў Рансара і «Плеяды». Яго трагедыі, дакладней меладрамы, лепшыя сярод якіх — «Les juives» (Іудзейкі) і «Bradamante» — у значнай меры навеяныя трагедыямі Сенекі; у іх шмат кніжнасці, шырокіх маралізуючых маналогаў і да т.п., але яны ўсё ж з’яўляюцца значным крокам наперад у параўнанні з трагедыямі Жадэля і «Плеяды».

Інтрыга больш распрацавана, дыялог ажыўлены, а палітычны пафас Гарнье — прыхільніка арыстакратыі — шмат у чым апярэджвае Карнеля, на якога Гарнье аказаў значны ўплыў. Не быўшы сцэнічнымі, трагедыі Гарнье хутка былі выцеснены тэатрам Ардзі.

Бібліяграфія Bernage, Étude sur Robert Garnier, s. a.; Carrington-Lancaster H., The French Tragicomedy, 1907.

Катэгорыя:Драматургі Францыі Катэгорыя:Драматургі XVI стагоддзя Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1534 годзе Катэгорыя:Памерлі ў 1590 годзе Катэгорыя:Пісьменнікі Францыі Катэгорыя:Франкамоўныя драматургі