Несвіло́ (, ) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Чарнаўчыцкага сельсавета. Размешчана за 14 км на поўнач ад Брэста, 10 км ад чыгуначнай станцыі Матыкалы.
У складзе камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Садрассвет» (цэнтр — в. Вістычы).
Гісторыя У XIX стагоддзі — дзяржаўная ўласнасць у Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. Уваходзіла ў склад маёнтка Вялікая Курніца. У 1870 годзе адносілася да Чарнакоўскай сельскай грамады. У 1890 годзе вёска ў Косіцкай воласці Брэсцкага павета, працавалі 2 ветраныя млыны.
Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Косіцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.
З 1939 года ў складзе БССР. Да 3 чэрвеня 1957 года вёска ўваходзіла ў склад Чэрнеўскага сельсаветаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 3 чэрвеня 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 7..
Насельніцтва 65 сялянскіх душ (1858) 18 двароў, 98 жыхароў (1897) 93 жыхары (1905) 6 двароў, 39 жыхароў (1921) 86 жыхароў (1959) 83 жыхары (1970) 19 гаспадарак, 47 жыхароў (2005)
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Чарнаўчыцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Брэсцкага раёна