Чарнакі́ (, ) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Чарнаўчыцкага сельсавета. Размешчаны за 13 км на поўнач ад Брэста.
Гісторыя У XIX стагоддзі вёска — дзяржаўная ўласнасць у Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні, у складзе маёнтка Курніца. У сакавіку 1861 года сяляне адмовіліся выконваць інвентарныя павіннасці. Для ўстанаўлення парадку быў высланы адзін батальён Велікалуцкага пяхотнага палка. Складзеныя памешчыкамі ўстаўныя граматы, якія «ўзаконьвалі» абрабаванне сялян, сустрэлі з іх боку актыўны пратэст. У кастрычніку 1862 года сяляне зноў адмовіліся адбываць павіннасці. У 1868 годзе ў вёсцы працавала школа граматы. У 1897 годзе вёска ў Косіцкай воласці Брэсцкага павета.
Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Косіцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.
Да 3 чэрвеня 1957 года вёска ўваходзіла ў склад Чэрнеўскага сельсаветаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 3 чэрвеня 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 7..
Насельніцтва 117 мужчын, 156 жанчын (1858) 10 двароў, 577 жыхароў (1897) 700 жыхароў (1905) 10 двароў, 64 жыхары (1921) 15 двароў, 68 жыхароў (1940) 13 гаспадарак, 20 жыхароў (1997) 9 гаспадарак, 19 жыхароў (2005)
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Чарнаўчыцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Брэсцкага раёна