Юрый Пятровіч Астроўскі (нар. , ) — беларускі кардыяхірург. Акадэмік НАН Беларусі (2014, кардыяхірургія; чл.-кар. з 2009), доктар медыцынскіх навук (1996), прафесар (2002).

Вядомы як першы ў Беларусі хірург, які зрабіў трансплантацыю сэрцаЮрый Пятровіч Астроўскі на сайце «Беларусь у асобах і падзеях» .

Біяграфія Нарадзіўся ў Барысаве, паводле іншых звестак — у вёсцы Мхінічы Краснапольскага раёна Магілёўскай вобласці. У 1974 годзе скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут.

У 1978—1994 гадах — урач-кардыяхірург, загадчык аддзялення кардыяхірургіі 4-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска, а з 1994 года — загадчык лабараторыі хірургіі сэрца Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра «Кардыялогія», у 2001-2004 гадах — намеснік дырэктара РНПЦ «Кардыялогія» па хірургічнай дапамозе.

Адначасова з 1999 года куратар курса сардэчна-сасудзістай хірургіі ў БелМАПА, з 2008 года — загадчык кафедры кардыяхірургіі БелМАПА.

Галоўны пазаштатны кардыяхірург Мністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

У 2009 годзе выбраны членам-карэспандэнтам НАН Беларусі, у 2014 годзе — акадэмікам НАН Беларусі, у 2019 годзе — замежным членам Расійскай акадэміі навукОстровский Юрий Петрович // Российская академия наук .

«Справа хірургаў» У 2004 годзе вымушаны быў сысці з пасады намесніка дырэктара РНПЦ «Кардыялогія» па хірургіі з-за так званай «справы хірургаў»: пяці мінскім кардыяхірургам ставілася ў віну «махлярства арганізаванай групай у асабліва буйных памерах, перавышэнне службовых паўнамоцтваў з карыслівай зацікаўленасці, што пацягнула цяжкія наступствы і прычыненне істотнай шкоды правам і законным інтарэсам, спалучаным з пакутамі пацярпелых, а таксама неаказанне дапамогі хворым». Меў намер выехаць на працу па спецыяльнасці ў Расію, але прыняў прапанову віцэ-прэм’ера Косінца па арганізацыі і стварэнні кардыяхірургічных цэнтраў у кожнай з абласцей Беларусі.Кардиохирург Юрий ОСТРОВСКИЙ: я собрался уезжать из страны, но обстоятельства изменились — 09/03/2006, «КП в Беларуси»

Навуковы ўклад У 1986 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па праблеме лячэння сардэчнай недастатковасці пры аперацыях на адкрытым сэрцы, затым доктарскую дысертацыю «Распрацоўка і клінічнае прымяненне пратэзаў клапанаў „Планікс“ у хірургіі атрыманых парокаў сэрца» (1996).

Навуковыя працы па распрацоўцы арыгінальных канструкцый адна- і двухстворкавых штучных клапанаў сэрца (залаты медаль міжнароднай выстаўкі 1998 года), стварэнні штучнага жалудачка сэрца, распрацоўцы агрэсіўных метадаў лячэння вострага каранарнага сіндрома і сардэчнай недастатковасці.

Падрыхтаваў 2 доктара і 9 кандыдатаў медыцынскіх навук, апублікаваў 415 навуковых прац, з іх 7 манаграфій, 121 навуковы артыкул; 12 аўтарскіх пасведчанняў.

Член Еўрапейскай Асацыяцыі таракальных і сардэчна-сасудзістых хірургаў, Еўрапейскай Асацыяцыі сардэчна-сасудзістых хірургаў, Еўрапейскага Таварыства кардыёлагаў, Расійскай Асацыяцыі сардэчна-сасудзістых хірургаў, Расійскага Таварыства мініінвазіўных хірургаў.

Узнагароды і прэміі Ганаровае званне «Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь» (2009); Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (1996, у аўтарскім калектыве) — за распрацоўку штучных клапанаў сэрца, укараненне іх у медыцынскую практыку і арганізацыю серыйнай вытворчасці; Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (2016, у аўтарскім калектыве); ордэн Айчыны III ступені (2021)Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 кастрычніка 2021 г. № 417 «Аб узнагароджанні»; Ордэн Пашаны; Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2001); Юбілейны медаль «60 год Узброеных Сіл СССР».

Літаратура

Спасылкі Юрый Пятровіч Астроўскі ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі Лабараторыя хірургіі сэрца РНПЦ «Кардыялогія» Профіль акадэміка Ю. П. Астроўскага на сайце БелМАПА

Катэгорыя:Кардыяхірургі Беларусі Катэгорыя:Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Замежныя члены РАН Катэгорыя:Трансплантолагі Беларусі