Юльян Кжыжаноўскі (; , в. Стаянцы, цяпер Масціскі раён Львоўскай вобл., Украіна — ) — польскі літаратуразнавец і фалькларыст. Член Польскай АН у Кракаве (1933), Польскай АН (1951), Сербскай АН (1965).
Біяграфія Скончыў Ягелонскі ўніверсітэт (Кракаў, 1914). У 1930—34 прафесар Рыжскага ўніверсітэта, у 1934—39, 1945—62 — Варшаўскага ўніверсітэта. У 1957—58 выкладаў у Калумбійскім універсітэце ў Нью-Ёрку. У 1969—73 у Інстытуце літаратурных даследаванняў Польскай АН.
Галоўная праца — «Гісторыя польскай літаратуры ад старажытнасці да найноўшых часоў» (1969). Аўтар кніг «Паралелі: Параўнаўчыя даследаванні з пагранічча літаратуры і фальклору» (1935), «Польскі неарамантызм 1890—1918» (1963), «Навука пра літаратуру» (1966), манаграфій пра творчасць польскіх пісьменнікаў, артыкула пра А. Рыпінскага «Польскі Тыртэй і дзекабрысты» (1954). Праблемам фальклору прысвяціў працы «У свеце народнай казкі» (1980), «Нарысы па фалькларыстыцы» (т. 1—3, 1980). Даследаваў зборнік апрацаваных беларускіх народных казак, анекдотаў, апавяданняў з ваколіц Навагрудка «Польскі казачнік» А. Глінскага (т. 1—4, 1853), беларускія фальклорныя матывы ў творчасці А. Міцкевіча, этымалогію і гісторыю ўжывання прыказак і прымавак, пашыраных у польскай і ўсходнеславянскіх мовах («Разумнай галаве хопіць двух слоў», т. 1—2, 1958—60). У працы «Польская народная казка ў сістэматызаваным размеркаванні» (т. 1—2, 1947) сістэматызаваў матывы польскіх народных казак. Рэдактар і адзін з аўтараў «Слоўніка польскага фальклору» (1965).
Прэміі і ўзнагароды Дзяржаўная прэмія Польшчы (1964).
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Масціскім раёне Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Польшчы Катэгорыя:Фалькларысты Польшчы Катэгорыя:Члены Польскай акадэміі ведаў Катэгорыя:Члены Польскай акадэміі навук Катэгорыя:Замежныя члены Сербскай акадэміі навук і мастацтваў Катэгорыя:Выпускнікі Ягелонскага ўніверсітэта Катэгорыя:Выкладчыкі Латвійскага ўніверсітэта Катэгорыя:Выкладчыкі Варшаўскага ўніверсітэта Катэгорыя:Выкладчыкі Калумбійскага ўніверсітэта