Царква Параскевы Пятніцы ў в. Чарнаўчыцы Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці — адзін з нешматлікіх захаваных да нашага часу аўтэнтычных чатырохзрубных крыжовых храмаў, раней даволі распаўсюджаных на тэрыторыі БеларусіГабрусь Т. В. ВОПРОСЫ СОХРАНЕНИЯ ПОДЛИННОСТИ ПАМЯТНИКОВ ДЕРЕВЯННОГО САКРАЛЬНОГО ЗОДЧЕСТВА БЕЛАРУСИ, помнік народнага дойлідства 18 стагоддзя. Пабудавана як уніяцкая.

Гісторыя Пабудавана ў 1733 годзе з дрэва, перабудоўвалася ў 1860-я гады. Абнесена бутавай агароджай з арачнай 2-яруснай брамай-званіцай. Пацярпела ад пажару ў 1987 годзе (страчаны купал-баня, дах, іканастас 1830-х гадоў). Замест купала збудаваны высокі спічасты шацёр, які не адпавядае брутальным барочным масам самога храма.

Архітэктура Помнік народнага дойлідства з рысамі стылю барока. Крыжовы ў плане зруб некалькі выцягнуты ўздоўж падоўжнай восі за кошт 5-граннай апсіды з бакавымі нізкімі рызніцамі і невялікага прытвора пад 2-схільным дахам. Малітоўная зала атрымала рзвіццё ў шырыню са стварэннем невялікага трансепта, адзначанага знадворку шчытамі. Сяродкрыжжа 2-схільных дахаў увянчана фігурным шмат'ярусным купалам (яго паходжанне больш позняе, бо візіта 2-й палавіны 18 ст. адзначае ў завяршэнні храма просты крыж). Вертыкальную накіраванасць будынка падкрэсліваюць таксама шалёўка, брусы-сцяжкі, вуглавыя руставаныя лапаткі, здвоеныя прамавугольныя аконныя праёмы. Фігурнай шалёўкай апрацаваны 3-вугольны франтон галоўнага фасада.

Інтэр'ер У перакрытыю плоскай столлю малітоўную залу адкрываюцца хоры, размешчаныя над бабінцам. Апсіда вылучана драўляным разным іканастасам 1987 года. Абраз «Цуд Георгія аб змеі» (1729).

Літаратура Кулагін А. М. Праваслаўныя храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін. — Мн.: БелЭн, 2001. — 328 с.: іл. Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4 НГАБ у г. Гродна, ф. 1, воп. 19, спр.1004, арк. 9 — 29.

Спасылкі

http://hram.by/churches/view/183/

Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Брэсцкага раёна Катэгорыя:Чарнаўчыцы Катэгорыя:Заходнепалеская школа дойлідства Катэгорыя:Храмы Брэсцкай і Кобрынскай епархіі Катэгорыя:1733 год у Беларусі