Эрык II Памятны (, каля 1090 — 18 ліпеня 1137) — кароль дацкі (1134—1137).

Сын дацкага караля Эрыка I. Стаў каралём пасля перамогі над сваім дзядзькам Нільсам у бітве ў заліве Фодэвіг ().

Ажаніўся з Мальмфрыдай Мсціслаўнай — дачкой вялікага князя кіеўскага Мсціслава Уладзіміравіча і шведскай прынцэсы Хрысціны Інгесдотэр — аўдавелай па нарвежскім каралі Сігурдзе Крыжаку.

Жорсткі і непапулярны ўладар, забіты на тынгу (народным сходзе).

Крыніцы

Катэгорыя:Каралі дацкія Катэгорыя:Эстрыдсены