Ло́шніцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Барысаўскага раёна Мінскай вобласці. Змяшчаецца ва ўсходняй частцы раёна. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Лошніца.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Барысаўскага раёна Барысаўскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Менскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Барысаўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. 17 жніўня 1963 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Веліканегнавіцкага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 17 жніўня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 34 (1034)., 28 мая 2013 года — тэрыторыя скасаванага Навасёлкаўскага сельсавета (7 населеных пунктаў: аграгарадок Навасёлкі, вёскі Вышні Стан, Зарослае, Лабачыха, Млёхава, Раннае і Ратуцічы)Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области . 27 снежня 2016 года скасаваны пасёлак Навасады 1 (уключаны ў склад вёскі Навасады)Решение Борисовского районного Совета депутатов от 27 декабря 2016 г. № 113 Об упразднении сельского населенного пункта Новосады и изменении границ деревни Новосады Лошницкого сельсовета Борисовского района .

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (17 населеных пунктаў) — 11198 чалавек, з іх 89,4 % — беларусы, 7,9 % — рускія, 1,2 % — украінцы; паводле перапісу 2019 года (23 населеныя пункты) — 8546 чалавек.

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе