Мурашы́ная кіслата́, метанавая кіслата — найпрасцейшая аднаасноўная карбонавая кіслата, НСООН.

У прыродзе прысутнічае ў ігліцы елкі, кары каліны звычайнай, крапіве, садавіне, едкіх выдзяленнях мурашак, пчаліным ядзе. У раслін сінтэзуецца з гліколевай кіслаты.

Уласцівасці Бясколерная вадкасць з рэзкім пахам. Тэмпература плаўлення 8,4 °С, тэмпература кіпення 100,7 °C. Шчыльнасць 1,2196 г/см³. Змешваецца з вадой, дыэтылавым эфірам, этанолам. Не раствараецца ў аліфатычных вуглевадародах. Умерана раствараецца ў бензоле і талуоле. Найбольш моцная з аднаасноўных карбонавых кіслот з адкрытым ланцугом, выклікае апёкі скуры. Утварае солі і эфіры — фарміяты.

Пры награванні мурашыная кіслата раскладаецца з вылучэннем вуглякіслага газу і вадароду. Серная кіслата раскладае мурашыную кіслату на ваду і чадны газ (CO).

Атрыманне Мурашыная кіслата ўтвараецца ў якасці пабочнага прадукта пры вадкафазным акісленні бутана і лёгкай бензінавай фракцыі ў вытворчасці воцатнай кіслаты. Каля 35 % ад агульнай колькасці сусветнай вытворчасціМуравьиная кислота // ХиМиК.ру мурашынай кіслаты атрымліваюць гідролізам фармаміду.

Выкарыстанне Мурашыную кіслату выкарыстоўваюць ў якасці пратравы пры фарбаванні тэкстылю і паперы, апрацоўцы скуры, у мэтах дэзінфекцыі, пры вырабе пестыцыдаў, растваральнікаў, лекавых сродкаў, у якасці кансерванта ў харчовай прамысловасці (зарэгістравана пад пазначэннем E236).

Літаратура

Спасылкі Муравьиная кислота // ХиМиК.ру

Катэгорыя:Карбонавыя кіслоты Катэгорыя:Харчовыя дабаўкі